Вінцэнты Вітас
Вінцэнты Вітас (польск.: Wincenty Witos; 21 студзеня 1874 — 31 кастрычніка 1945) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Тройчы Прэм’ер-міністр Польшчы ў 1920—1921, 1923 і 1926 гадах.
Вінцэнты Вітас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Wincenty Witos | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Панікоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Сікорскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Скшыньскі | ||||||
Пераемнік | Казімеж Барталь | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд Скульскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Панікоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Сікорскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1874[1] ці 21 студзеня 1874[2] |
||||||
Смерць |
31 кастрычніка 1945[3][4][…] (71 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Дзейнасць | палітыка[6] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Адзін з ключавых і найбольш уплывовых палітыкаў Другой Польскай Рэспублікі. Адзін з бацькоў незалежнай Польшчы.
Біяграфія
правіцьЗ 1895 года ў Польскай народнай партыі Галічыны, у 1908—1914 гадах дэпутат Галіцкага краёвага сейма ў Львове, з 12 красавіка 1908 года па 28 ліпеня 1931 года займаў пасаду войта сваёй роднай вёскі Вежхаславіцы. Член Дзяржаўнага савета Аўстра-Венгрыі (1911—1918), член фінансавага аддзела Часовага камітэта канфедэратыўных партый незалежнасці, з 1914 года. у Польскай народнай партыі «Пяст» (кіраўнік партыі з 26 чэрвеня 1916 года да 1931 года) і ў Вышэйшым нацыянальным камітэце, пазней у Нацыянальнай лізе (1917—1918), прэзідэнт Польскага ліквідацыйнага камітэта. З 1919 года — пасол на Сейм Польшчы.
Тры разы быў прэм’ер-міністрам (з 24 ліпеня 1920 года па 13 верасня 1921 года, з 28 мая 1923 года па 14 снежня 1923 года і з 10 мая 1926 года па 14 мая 1926 года). Яго ўрад быў зрынуты ў выніку Майскага перавароту. У 1929—1930 гадах адзін з кіраўнікоў Цэнтралева. У 1930 годзе арыштаваны санацыйнымі ўладамі, зняволены ў Брэсцкай крэпасці, абвінавачаны па справе аб дзяржаўным перавароце. Быў асуджаны на 1,5 года зняволення і эміграваў у Чэхаславакію. Вярнуўся ў краіну 31 сакавіка 1939 года пасля акупацыі Чэхаславакіі нямецкай арміяй і стварэння пратэктарату Багеміі і Маравіі. Пасля агрэсіі Трэцяга рэйха супраць Польшчы адхіліў прапанову стварыць калабарацыянісцкі ўрад. Пасля стварэння Часовага ўрада нацыянальнага адзінства ў чэрвені 1945 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай рады (не прыступіў да выканання сваіх абавязкаў). У 1945 годзе быў прэзідэнтам легальнай Польскай народнай партыі.
Зноскі
- ↑ Wincenty Witos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000054070&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ↑ Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Wincenty Witos // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
правіцьВінцэнты Вітас на Вікісховішчы |