Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч

(Пасля перасылкі з Вінцэнт Жук-Грышкевіч)

Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч
Вінцэнт Жук-Грышкевіч у Рыме. 1945
Вінцэнт Жук-Грышкевіч у Рыме. 1945
Сцяг6-ы Старшыня Рады БНР
(у эміграцыі)
Сцяг
29 мая 1970 — 27 лістапада 1982[1]
Папярэднік Мікалай Абрамчык
Пераемнік Язэп Сажыч
Нараджэнне 10 лютага 1903(1903-02-10)
Смерць 14 лютага 1989(1989-02-14) (86 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Раіса Жук-Грышкевіч
Веравызнанне Каталіцтва
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць грамадскі і палітычны дзеяч
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Пагоні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Вінцэнт Жук-Грышкевіч у 1930 годзе

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта[2].

У 19271939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні[2]. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.

 
Вінцэнт Жук-Грышкевіч пасля вяртання з савецкіх лагераў. Мары, Туркменія, кастрычнік 1941

У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 19451948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі[2].

Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 19471948 гадах[3]. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё»[2].

У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах[2][3].

Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 19701982 гадах — старшыня Рады БНР[2].

Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982).

 
Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі

Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША)[2].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць