Вінчэнца Скамоцы

Вінчэнца Скамоцы (Vincenzo Scamozzi; 2 верасня 1548 — 7 жніўня 1616) — апошні выдатны архітэктар італьянскага Рэнесансу, самы таленавіты вучань Паладзіа, які ўвайшоў у гісторыю архітэктуры як «бацька класіцызму».[1] Родам з Вічэнцы.

Вінчэнца Скамоцы
На партрэце пэндзля Веранезэ.
На партрэце пэндзля Веранезэ.
Дата нараджэння 2 верасня 1548[1] ці 12 верасня 1548[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1616(1616-08-07)[4][5][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Giovanni Domenico Scamozzi[d]
Уплыў Андрэа Паладзіа
Уплыў на Бальдасарэ Лангена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Вінчэнца Скамоцы

Яго першым настаўнікам быў уласны бацька — буйны падрадчык, які знаходзіўся пад уплывам Серліа. Пасля наведвання Рыма ў 1579—1580 гадах. Скамоцы пасяліўся ў Венецыі, дабудоўваючы пачатыя Паладзіа ў родным горадзе будынкі, уключаючы тэатр Алімпіка і вілу Капра. Развіў традыцыі Паладзіа пры будаўніцтве вілы Молін пад Падуяй і тэатра Ганзага ў Саб’янеце.

Скамоцы адным з першых прымяніў бастыённую сістэму ўмацаванняў — пры ўзвядзенні крэпасці Пальманова ля падножжа італьянскіх Альпаў. У 1600 годзе ездзіў ў Францыю; яго альбом замалёвак паўночнай архітэктуры быў апублікаваны толькі ў 1960 годзе. Па-за межамі Італіі ўдзельнічаў у праектаванні Зальцбургскага сабора.

Галоўная праца Скамоцы — «Ідэя ўніверсальнай архітэктуры» — выйшла з друку за год да яго смерці. У гэтай працы архітэктар адстойваў неабходнасць выпрацоўкі адзінай архітэктурнай мовы на аснове асваення дасягненняў антычнасці. Пад уплыў ідэй Паладзіа-Скамоцы падпаў англічанін Ініга Джонс, які наведаў Італію ў тыя гады і з падачы якога паладыянства надоўга стала пануючай тэндэнцыяй у англійскай архітэктуры.

Chiesa di San Lazzaro dei Mendicanti Venezia.jpg
View from Campanila to west.jpg
Palmanova1600.jpg
Teatro Olimpico Sabbioneta - Galleria o PERGULA -.jpg
Villa-Molin-3.jpg
Злева направа: Сан-Лазара-дэі-Мендзіканці, Новыя Пракурацыі ў Венецыі, крэпасць Пальманова,
тэатр Ганзага ў Саб'янеце, віла Молін

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/69989 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Vincenzo Scamozzi
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.

СпасылкіПравіць