Віргінскія астравы
Віргінскія астравы — архіпелаг у Карыбскім моры ў складзе Малых Антыльскіх астравоў. Складаецца з двух частак: Брытанскія Віргінскія астравы і Амерыканскія Віргінскія астравы. Адлучаюцца ад Наветранных астравоў пралівам Анегада.
Хрыстафор Калумб, які адкрыў Віргінскія астравы, назваў іх Santa Úrsula y las Once Mil Vírgines (коратка Las Vírgines) у гонар Святой Урсулы і 11 000 нявінніц. Астравы засялялі плямёны карыбаў, якія былі знішчаныя, калі Карл V захапіў Віргінскія астравы ў 1555 годзе.
Гл. таксама
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віргінскія астравы
- Брытанскія Віргінскія астравы
- Амерыканскія Віргінскія астравы