Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (11 (24) лістапада 1913, в. Шкілякі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, РСФСР) — беларускі празаік, паэт і перакладчык[1].
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 (24) лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1986 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 (24) лістапада 1913 года ў в. Шкілякі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць).
Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 года працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 года стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму . Вызвалены ў 1940 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[1]. Жыў у Пяцігорску.
Памёр 8 жніўня 1986 года ў Пяцігорску. Пахаваны там жа[2].
Творчасць
правіцьЛітаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года[1], у беларускім — з 1961 года. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
- БП, т. 2.