Віскулі (хутар)

хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Віскулі́[1] (трансліт.: Viskuli, руск.: Вискули) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавета.

Хутар
Віскулі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256862013
Віскулі на карце Беларусі ±
Віскулі (хутар) (Беларусь)
Віскулі (хутар)
Віскулі (хутар) (Брэсцкая вобласць)
Віскулі (хутар)

Назва правіць

Назва Віскулі паходзіць ад балцкага (літоўскага або яцвяжскага) двухасноўнага імені тыпу Vis-kul'as. Імя складаецца з асноў Vis- i Kul-, што вядомыя ў балцкай антрапаніміі[2].

У Літоўскай Метрыцы згадваецца імя "Віскуліс": "Юрю [даюцца] Вискулис а Микелис"[3].

У гісторыі правіць

 
Ваколіцы балота Вялікі Нікар. Фрагмент з карты 1933 г.

Менавіта ў ваколіцах хутара Віскулі ў 1978 г. быў знойдзены (куплены ў старога гаспадара) знакаміты "Яцвяжскі слоўнічак", што ўтрымлівае пераклад больш чым дзвюх соцень польскіх слоў на меркавана яцвяжскую мову. Месца яго знаходкі лакалізуецца як "на захад ад паселішчаў Роўбіцк і Крыніца", гэта значыць на захадзе ад балота Дзікі Нікар, дзе і былі Віскулі[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2009. Стар. 104, 163-164.
  3. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. Стар. 32.
  4. З. Зинкявичюс. Польско-ятвяжский словарик? // Балто-славянские исследования 1983. Москва, 1984. С. 3.

Спасылкі правіць