Віслаплоднік
Насенне кропу
|
Віслаплоднік (лац.: cremocárpium ад стар.-грэч.: κρεμαννύω — падвешваць і καρπός — плод), або двухсямянка — плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сямейства сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).