Калінінградскі заліў

(Пасля перасылкі з Віслінскі заліў)

Калінінградскі заліў (таксама Ві́слінскі заліў) — заліў, размешчаны ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора, званы таксама Віслінскім (у Польшчы), нямецкая назва ням.: Frische Haff, літоўская назва літ.: Aistmarės. Беларуская назва ад размешчанага на заліве горада Калінінград.

Калінінградскі заліў
Спадарожнікавы здымак заліва
Спадарожнікавы здымак заліва
54°29′ пн. ш. 19°46′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Тыплагуна 
Плошча838 км²
Даўжыня берагавой лініі270 км
Найбольшая глыбіня5,2 м
Сярэдняя глыбіня2,7 м
Калінінградскі заліў (Балтыйскае мора)
Калінінградскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заліў у польскім Фромбарку

Геаграфія і гідралогія правіць

Фактычна Калінінградскі заліў з'яўляецца лагунай — амаль закрытым вадаёмам, аддзеленым ад мора пясчанай Балтыйскай (Віслінскай) касой. Абмен вады адбываецца праз вузкі Балтыйскі праліў, размешчаны ва ўсходняй частцы ў раёне горада Балтыйска. Узровень вады ў заліве некалькі вышэй узроўня мора, таму ў праліве, які злучае заліў з морам, маецца цячэнне. У заліў упадаюць рэкі Нагат (правы рукаў Віслы), Прэголя, Прахладная і іншыя, таму вада ў заліве з'яўляецца даволі прэснай.
Даўжыня заліва 91 км, шырыня вар'іруе ад 2 да 11 км, плошча 838 кв. км. Агульная берагавая лінія працягнулася на 270 км, з якіх 159 км адносяцца да Расіі і 111 км да Польшчы. Сярэдняя глыбіня складае 2,7 м, максімальная (за выключэннем штучнага фарватара — Калінінградскага марскога канала) 5,2 м. Уздоўж канала знаходзяцца насыпныя астравы (Зялёны і інш.). Найбольш буйны востраў Насыпны знаходзіцца на расійскай тэрыторыі. Назва кажа пра яго паходжанне. Ён быў штучна створаны на натуральнай водмелі ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Падчас вайны на ім знаходзілася батарэя пражэктарных установак. Цяпер там усталяваны два навігацыйных знака: 1.Насыпны-Паўночны і 2.Насыпны-Паўднёвы, якія дзейнічаюць з 10 красавіка па 5 снежня.[1][2]

Акваторыя заліва падзелена паміж Расіяй і Польшчай, пры гэтым 56,2 % яе плошчы адносяцца да Расіі і астатнія да Польшчы.[1][2] Па акваторыі праходзіць мяжа Калінінградскай вобласці. Берагі нізкія, багністыя, з іглічным лесам. Узімку пакрываецца лёдам. Порты: Балтыйск (на беразе праліва), Калінінград[3].

Фаўна правіць

Заліў насяляе 57 відаў кругларотых і рыб, якія адносяцца да 22 сямействаў (з якіх 20 відаў адносяцца да карпавых). Асноўныя прамысловыя рыбы — салака, лешч, судак, вугор, плотка, акунь і чахонь (Pelecus cultratus). У меншай ступені маюць прамысловае значэнне мянтуз, шчупак, жэрах, гусцяра, рачная камбала (Platichthys flesus) і ёрш.[4].

Зноскі

  1. а б Н. Н. Лазаренко, А. Маевский (ред). Гидрометеорологический режим Вислинского залива. — Ленинград: Гидрометеоиздат, 1971. — 279 с.
  2. а б Ulrich Schiewer (рэд). Ecology of Baltic Coastal Waters. — Springer, 2008. — 428 с. — ISBN 3540735232.(недаступная спасылка)
  3. БСЭ(недаступная спасылка)
  4. Ю. К. Руйгите. Морфо-экологическая характеристика и возможности промыслового использования густеры (Blicca bjoerkna L.) Вислинского залива Балтийского моря. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук. Калининград — 2009. онлайн

Спасылкі правіць