Віталь Аляксеевіч Малашка
Віталь Аляксеевіч Малашка (нар. 1958) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Віталь Аляксеевіч Малашка | |
---|---|
Нараджэнне | 1958 |
Партыя | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Быў вядучым інжынерам Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (Мінск)[1].
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.
Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), шэрагу законапраектаў.
Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статуса дзяржаўных сімвалаў герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Дэпутаты незалежнасьці. — Нью-Ёрк, Вільня, Варшава: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2010. — ISBN 978-9955-578-11-6.