Віталь Аляксеевіч Цыганкоў

Віта́ль Аляксе́евіч Цыганко́ў (нар. 22 кастрычніка 1969, Мінск[1]) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў
Віталь Цыганкоў у 2015 г.
Віталь Цыганкоў у 2015 г.
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1969(1969-10-22) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Бацька Аляксей Гаўрылавіч Цыганкоў
Маці Галіна Цімафееўна Цыганкова
Жонка Вольга Валер'еўна Цыганкова
Дзеці Багуслаў Віталевіч Цыганкоў
Альма-матар

Біяграфія правіць

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў нарадзіўся ў сям’і савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Гаўрылавіча Цыганкова і выкладчыцы гандлёвага тэхнікума Галіны Цімафееўны Цыганковай. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.

Віталь Цыганкоў скончыў сярэднюю школу горада Мінска № 51. У 1986 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, вучоба на якім была часова перапынена прызывам на тэрміновую ваенную службу (праходзіў яе ў горадзе Тарту ў ЭССР).

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя Юности» (бел.: Сцяг Юнацтва). У канцы 1991 г. сумесна з Алесем Ліпаем заснаваў «БелаПАН» (першае недзяржаўнае агенцтва навін у Беларусі), дзе працаваў намеснікам дырэктара на працягу года. Пасля гэтага Віталь Цыганкоў выконваў журналісцкую працу ў палітычным аддзеле газеты «Звязда». З 1994 г. пачаў паралельна супрацоўнічаць з беларускай службай Радыё «Свабода». У тым жа годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам «Associated Press». У 1995 г. перайшоў са «Звязды» ў газету «Свабода», дзе працаваў да 1997 г. З 1992 г. па 1996 г. быў карэспандэнтам расійскай «Независимой газеты» (бел.: Незалежная газета). Пэўны час супрацоўнічаў з японскім інфармацыйным агенцтвам «Jiji Press». З 1997 г. па 1999 г. і з 2003 г. па 2007 г. жыў у Празе, працуючы ў сядзібе радыёстанцыі «Свабода».

Асабістае жыццё правіць

Жонка, Вольга Валер’еўна Цыганкова (дачка Валерыя Астапава — першага ў гісторыі незалежнай Беларусі міністра па надзвычайных сітуацыях), працуе ўрачом. Пара мае сына Багуслава.

Віталь Цыганкоў мае I разрад па шахматах.

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Лаўрэат першай у гісторыі прэміі імя Алеся Адамовіча ў намінацыі «Газетная публіцыстыка» (1995)[2]
  • Прэмія «Вольнае слова» грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (2007)
  • Прэмія «Вольнае слова» грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (2008)
  • Прэмія «Вольнае слова» грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (2016)[3]

Зноскі

  1. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.
  2. Прэмія імя Алеся Адамовіча Архівавана 20 студзеня 2016.
  3. baj.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2019. Праверана 26 жніўня 2019.

Спасылкі правіць