Віталь Валер’евіч Трубіла

беларускі футбаліст

Віталь Трубіла (нар. 7 студзеня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).

Футбол
Віталь Трубіла
Поўнае імя Віталь Валер’евіч Трубіла
Нарадзіўся 7 студзеня 1985(1985-01-07)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 68 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (0)
2002   Беларусь Дынама-БНТУ (Мінск) 10 (0)
2003—2004   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 14 (0)
2005   Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 20 (2)
2006—2009 Чэхія СІАД (Мост) 47 (2)
2009   Чэхія Тэскама (Злін) 13 (0)
2009—2012 Чэхія Славія (Прага) 47 (3)
2010   Чэхія Багеміянс 1905 (Прага) 15 (1)
2012—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 24 (1)
2014 Беларусь Гомель 5 (0)
2015 Расія Сокал (Саратаў) 12 (0)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (0)
2016—2017 Беларусь Мінск 46 (1)
2018—2020 Беларусь Слуцк 63 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (0)
2011—2014 Беларусь Беларусь 16 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2014

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага футбола, хутка апынуўся ў Мінску, а ў 2006—2012 гадах гуляў у Чэхіі.

У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У мінскім клубе стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. З’яўляўся на полі нерэгулярна: многа прапускаў праз траўмы, прайграваў канкурэнцыю за месца ў аснове Дзмітрыю Молашу. У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Спачатку гуляў на пазіцыі левага абаронцы, але хутка страціў месца ў аснове. Пазней, у жніўні 2014 года, быў выстаўлены гомельскім клубам на трансфер[4] і перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У снежні 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[5].

У студзені 2015 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[6]. Пазней прыбыў на прагляд у саратаўскі «Сокал», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Сокала» стаў пастаянным іграком асновы, у 12 матчах зрабіў тры галявыя перадачы[8]. Па заканчэнні сезона, аднак, не атрымаў прапановы аб падаўжэнні кантракта.

6 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Трубілы ў салігорскі «Шахцёр»[9]. Аднак Віталь спачатку заставаўся на лаўцы запасных і толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск»[10]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам яшчэ на год[11]. У сезоне 2017 працягваў выступаць у аснове мінчан, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў праз траўмы. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[12].

У лютым—сакавіку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Слуцка», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[14]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асновы, толькі ў красавіку і маі не гуляў з-за траўмы.

У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне з клубам[15]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[16] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[17].

Міжнародная кар’ера правіць

У студзені 2005 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на турніры ў Досе, але больш у моладзевую каманду не ангажаваўся.

У 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў пастаянна выклікаць Трубілу ў зборную, нават нягледзячы на тое што ён не мог замацавацца ў аснове мінскага «Дынама».

Дасягненні правіць

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

Зноскі

  1. Vitali Trubilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vitali Trubila // FBref.com
  3. Футбол. Виталий Трубило подписал контракт с "Гомелем"
  4. "Гомель" выставил Романюка и Трубило на трансфер
  5. "Гомель" расторг контракт с Трубило
  6. Трубило тренируется с брестским «Динамо»
  7. Виталий Трубило подписал контракт с "Соколом"
  8. Дело – Труба. Виталий Трубило вернулся в большой футбол
  9. Виталий Трубило подписал контракт с солигорским "Шахтером"
  10. Виталий Трубило подписал контракт с "Минском"
  11. Виталий Трубило продлил контракт с "Минском"
  12. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск»
  13. Виталий Трубило подписал контракт со "Слуцком"
  14. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  15. Виталий Трубило продолжит выступать за "Слуцк"
  16. Трубило покинул "Слуцк"
  17. Футбол. Виталий Трубило завершил карьеру(недаступная спасылка)
  18. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі правіць