Віталь Васілевіч Скурко
Віталь Васілевіч Скурко́[1] (23 верасня 1933 — 12 мая 2000) — вучоны ў галіне механікі і педагог, кандыдат тэхнічных навук (1968), прафесар (1993).
Віталь Васілевіч Скурко | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 2000 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1968) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Ойцінава (Валожынскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1956 годзе скончыў горна-механічны факультэт (тарфяны) Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1956—1973 гадах працаваў інжынерам-канструктарам, галоўным канструктарам, галоўны механікам аддзела механізацыі, намеснікам галоўнага інжынера па навукова-даследчай рабоце ў Беларускім комплексным праектна-тэхналагічным і канструктарска-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці (Белдзіпраторф)[2][3]. У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР[2]. З 1973 года В. В. Скурко працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі старшым выкладчыкам на кафедры інжынернай графікі, пасаду загадчыка якой займаў у 1975—2000 гадах.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па механізацыі здабычы торфу, удасканаленню методыкі выкладання начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі ў вышэйшых навучальных установах радыёэлектроннага профілю. Шэраг машын і механізмаў, створаных пад кіраўніцтвам В. В. Скурко, укаранёныя ў прамысловасці. Прымаў удзел у ВДНГ СССР[3]. Мае 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[3].
Сярод апублікаванга:
- Исследование движения по торфяной поверхности колёсного ходового устройства с арочными шинами: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук, специальность 179 Машины для добычи и транспортирования торфа / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский политехнический институт, 1968.
- Составление учебных чертежей и эскизов деталей радиотехнических и электронных изделий. // В. В. Скурко, В. Н. Куценко. — Мн.: МРТИ, 1982.
- Злучэнні дэталей у прыборах РЭА і ЭВА: альбом. вучэбных чарцяжоў. / Беларус. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі, Каф. інж. графікі. [В. В. Скурко і інш.] Пад рэд. В. В. Скурко, М. В. Місько. — Мн. : БДУІР, 1996.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Скурко Віталь Васілевіч, кандыдат тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в Кафедра инженерной графики. История кафедры. (руск.) // Сайт БДУІР
Літаратура
правіць- Болсун А. І. Скурко Віталь Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Скурко Віталь Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скурко Віталь Васілевіч, кандыдат тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Кафедра инженерной графики. История кафедры. (руск.) // Сайт БДУІР
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)