Віталь Віктаравіч Гайдучык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Віталь Гайдучык)

Віталь Гайдучык (нар. 12 ліпеня 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Віталь Гайдучык
Поўнае імя Віталь Віктаравіч Гайдучык
Нарадзіўся Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 598: bad argument #2 to 'getLabelByLang' (string expected, got nil).
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Брэст 133 (0)
2013—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 57 (1)
2017   Грэцыя Астэрас (Трыпалі) 5 (0)
2018 Літва Судува (Марыямпале) 22 (0)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (1)
2020 Беларусь Рух (Брэст) 21 (0)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 сакавіка 2014

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2007 года выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. У лютым 2012 года быў абраны капітанам каманды.

У верасні 2012 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, за які пачаў выступаць з сезона 2013[1]. Дэбютаваў у адказным матчы 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ» 21 лютага 2013 года. У далейшым замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У сезоне 2014, аднак, пазбавіўся месца ў аснове і з’яўляўся на полі звычайна ў выпадку траўмы асноўных ігракоў (Ягора Філіпенкі і Дзяніса Палякова).

У сезоне 2015 ужо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны». У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[2]. Пачатак сезона правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспарса Дубры і Нямані Мілунавіча, выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Астэрасу»[3]. За паўгады згуляў за «Астэрас» у пяці матчах чэмпіянату і трох матчах Кубка Грэцыі. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[4]. Спачатку ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных БАТЭ, а са жніўня стаў гуляць у стартавым складзе.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[5]. Некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», а ў лютым адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Актабэ», які скончыўся беспаспяхова[6]. У выніку падпісаў кантракт з чэмпіёнам Літвы — марыямпальскай «Судувай»[7]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, дапамог ёй другі раз запар атрымаць чэмпіёнскі тытул. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду[8].

У студзені 2019 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Пачынаў сезон трывалым іграком стартавага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове, стаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клуб[10].

У лютым 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[11]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рухам»[12].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[13]. Быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[14].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў аднім матчы). Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпіядзе ў Лондане з’яўляўся рэзервовым іграком.

ДасягненніПравіць

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Зноскі

  1. Виталий Гайдучик подписал контракт с БАТЭ
  2. Гайдучик подписал новый контракт с БАТЭ
  3. БАТЭ на полгода отдал Гайдучика в аренду "Астерасу"
  4. Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ
  5. БАТЭ расстался с Гайдучиком
  6. Гайдучик не подошел «Актобе»
  7. Виталий Гайдучик перебрался в стан чемпиона Литвы
  8. Гайдучик не нужен "Судуве"?
  9. "Торпедо-БелАЗ" заключило контракт с защитником, ставшим в минувшем сезоне чемпионом Литвы
  10. Гайдучик и Щадин покинули "Торпедо-БелАЗ"
  11. "Торпедо-БелАЗ" заключило контракт с защитником, ставшим в минувшем сезоне чемпионом Литвы
  12. "Рух" расстался с Гайдучиком
  13. Гайдучик стал игроком бресткого "Динамо"
  14. Гайдучик и Байдук ушли из брестского «Динамо» из-за нежелания играть в одном команде с теми, кто подписал провластное письмо
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

СпасылкіПравіць