Віталь Кажан (9 кастрычніка 1916, в. Балбекі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, уяпер Шаркаўшчынскі раён — 17 студзеня 2004, Стамфард, ЗША) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч.

Віталь Кажан
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1916(1916-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2004(2004-01-17) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў польскую гімназію ў Дзісне, вучыўся ў афіцэрскай школе. Ад 1939 г. працаваў настаўнікам. У жніўні 1942 г. скончыў першыя курсы афіцэраў у Мінску. Працаваў у БКС у Глыбокім, ад сакавіка 1943 г. быў загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе ў Вілейцы. З 1944 года ў эміграцыі. У Берліне займаўся шкаленнем беларускіх афіцэраў. Ад лістапада 1944 г. быў ад’ютантам Ф. Кушаля. Пасля капітуляцыі Германіі служыў у паліцыі лагераў DP[uk]. З 1948 г. адміністратар газеты «Бацькаўшчына», сакратар Беларускага нацыянальнага камітэта на Амерыканскую зону акупацыі Германіі. З 1949 года ў лагеры ў Розенгайме працаваў бухгалтарам і выкладаў нямецкую і англійскую мовы ў беларускай школе.

У 1950 г. прыехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым перабраўся ў Стамфард, штат Канектыкут. Сябра БАЗА, сакратар Стэмфардскага аддзела арганізацыі. Быў скарбнікам Рады БНР. У 1970-х гг. — старшыня Беларуска-амерыканскага клуба ў Канектыкуце. Уваходзіў у кіраўніцтва Фундацыі імя П. Крэчэўскага.

ЛітаратураПравіць