Віталь Васілевіч Казанцаў

расійскі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Віталь Казанцаў)

Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.

Футбол
Віталь Казанцаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Васілевіч Казанцаў
Нарадзіўся 4 ліпеня 1981(1981-07-04) (42 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 Расія Алімпія (Валгаград) 150 (4)
2006—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 57 (0)
2009—2010 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 61 (2)
2011—2012 Расія Ніжні Ноўгарад 26 (0)
2012—2013 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 20 (0)
2013—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 39 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2020 Беларусь Смалявічы трэнер
2020—2021 Латвія Ліепая трэнер
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».

У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3]. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.

У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4]. У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5].

У студзені 2022 года стаў памочнікам Молаша ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Беларусі (3): 2006, 2007, 2008
  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
  •   Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона Усход): 2012/13

Зноскі

Спасылкі правіць