Віталь Мікалаевіч Коваль

(Пасля перасылкі з Віталь Коваль)

Віталь Мікалаевіч Коваль (31 сакавіка 1980, Дабранка, Пермскі край СССР) — беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расіі, але па паходжанні — беларус, бацька хакеіста з Маладзечна[1].

Віталь Мікалаевіч Коваль
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1980(1980-03-31) (44 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя брамнік
Рост 188 см
Вага 98 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера*
1998—2000 Молат-Прыкам'е-2[d]
2000—2001 Нафтавік Ленінагорск[d]
2000—2003 Молат-Прыкам’е[d]
2003—2004 Матор Барнаул[d]
2003—2005 Молат-Прыкам’е[d]
2003—2006 Молат-Прыкам'е-2[d]
2004—2005 Металург Ліепая
2005—2008 Нёман Гродна
2008—2010 Дынама Мінск
2010—2011 Атлант[d]
2011—2014 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2014—2015 Салават Юлаеў
2015—2016 Нафтахімік Ніжнякамск[d]
2015—2016 Вестэрос[d]
2016—0000 Юнацтва-Мінск

Кар’ера правіць

Кар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клубе «Молат-Прыкам’е-2» у першай расійскай лізе і выступаў за яго да 2000 года. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клубам і перайшоў у расійскую суперлігу.

У 20032004 ізноў выступаў у расійскай вышэйшай лізе за барнаульскі «Матор». У 2004-2005 адыграў апошні сезон у чэмпіянаце Расіі за «Молат-Прыкам'е». Пасля сканчэння сезону перайшоў у гродзенскі «Нёман» і тры сезоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — ігрок мінскага «Дынама», з 2010 па 2011 — ігрок падмаскоўнага «Атланта». З 2011 года — ігрок ніжагародскага «Тарпеда».

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету 2008, у матчы са зборнай Швецыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расіі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідка[2]. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіць[3]. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце свету 2014, але не змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць