Віталь Мікула (1913, в. Нялепава, Нясвіжскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — канец 1944/пачатак 1945, канцэнтрацыйны лагер Дахау, Трэці Рэйх) — беларускі ваенны дзеяч; Падпаручнік Войска Польскага, Маёр (Беларускай краёвай абароны).

Віталь Мікула
Дата нараджэння 1913(1913)
Месца нараджэння
Дата смерці 1944 ці 1945
Месца смерці
Род войскаў Артылерыя
Званне Падпаручнік (Польская армія)
Маёр (БКА)[1]
Бітвы/войны
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і малазямельнага селяніна. Скончыў сямікласавую школу і дзякуючы лісту Прэзідэнту Польшчы І. Масціцкаму паступіў у кадэцкі корпус Войска Польскага. Служыў у роце ў Хэлмне і Равіч, якой камандаваў Франц Кушаль. У 1939 г. скончыў артылерыйскую вайсковую школу ў Грудзёндзы. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне 1939 г. Пасля разгрому польскай арміі вярнуўся ў Нялепава, займаўся сельскай гаспадаркай.

 
«Страявы вайсковы статут». 1943

У 1942 г. Ф. Кушаль запрасіў яго ў Мінск намеснікам кіраўніка афіцэрскіх курсаў. Са снежня 1942 г. у чыне капітана афіцэр сувязі ад Беларускай народнай самапомачы пры Беларускім батальёне чыгуначнай аховы. У 1943 г. падрыхтаваў і выдаў «Страявы вайсковы статут» для беларускага жаўнера. Заступнік шэфы Аддзела БКА Беларускай цэнтральнай рады[2]. З лютага 1944 г. намеснік Ф. Кушаля ў БКА, з якім «апрацоўвалі плян мабілізацыі»[3]. Уваходзіў у склад Статутнай камісіі Кіраўніцтва вайсковых спраў[4].

Служыў у 30-й дывізіі войск СС. Канфліктаваў з нямецкім кіраўніцтвам з прычыны дэзерцірства салдат і імкнуўся захаваць адзінства беларускіх фарміраванняў не падпарадкоўваючыся загадам рускіх афіцэраў РВА. Неспадзявана прапаў у Берліне і, праўдападобна, арыштаваны і быў расстраляны.

Зноскі

  1. Пастанова БЦР ад 28 чэрвеня 1944 г. // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 1. С. 79.
  2. НАРБ. Ф. 381. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 31.
  3. Кушаль, Ф. Спробы стварэньня беларускага войска / Францішак Кушаль. — Менск: [б. в.], 1999. — 164 с.: іл. — С. 76 — 77. — (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «З гісторыі беларускіх вайсковых фармаваньняў»). — ISBN 985-6374-16-2.
  4. Загад Аб складзе Статунай камісіі // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 2. С. 53.

Літаратура правіць

  • Кушаль, Ф. Героі збройнага змаганьня. Памяці Віталя Мікулы // Беларуская моладзь. — 1965. — № 24. — С. 6 — 8.
  • Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с.: партр. — С. 144 — 146. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.