Віталь Паўлавіч Чацверыкоў

Віталь Паўлавіч Чацверыко́ў (16 жніўня 1933; г. Алматы, Казахстан — 26 жніўня 1983) — беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974). Народны артыст Беларусі (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).

Віталь Паўлавіч Чацверыкоў
Дата нараджэння 16 жніўня 1933(1933-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1983(1983-08-26) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр
Узнагароды
IMDb nm0156408

БіяграфіяПравіць

Віталь Паўлавіч Чацверыкоў нарадзіўся 16 жніўня 1933 года ў Алматы (цяпер Казахстан).

У 19491952  годах вучыўся ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы і Ленінградскім вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы імя Ленінскага камсамола. Скончыў у 1962 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Р. М. Козінцава)[1][2]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1965 года.

Віталь Чацверыкоў памёр 26 жніўня 1983 года.

ТворчасцьПравіць

Для яго творчай манеры характэрна імкненне да мастацкага асэнсавання дакументальных фактаў, эпічнага адлюстравання рэчаіснасці, выкарыстанне экспрэсіўных мастацкіх сродкаў. Зняў дакументальныя фільмы «Высокае напружанне» (1964), «Беларуская рапсодыя» (1965), «Пакараны смерцю ў сорак першым» (1967), «Мне хацелася расказаць» (1969) і інш. Стварыў мастацкія эпічныя фільмы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны «Руіны страляюць…» (1971, тэлевізійны) і «Полымя» (1974, галоўная прэмія 8-га Усесаюзнага кінафестывалю ў Кішынёве 1975), у якіх ігравыя эпізоды спалучаны з кадрамі кінахронікі і архіўных дакументаў.

Сярод іншых фільмаў: «Саша-Сашачка» (1967), «Час-Не-Чакае» (1976), «Чорная бяроза» (1978), «Паводка» (1981), «Зацішша» (1982, тэлевізійны), «Сад» (1983).

Сям’яПравіць

Жонка — актрыса Мінскага ТЮГа Ж. П. Чацверыкова (нар. 1941). Сын — беларускі рэжысёр і сцэнарыст І. В. Чацверыкоў (нар. 1966).

ПамяцьПравіць

 
Мемарыяльная дошка Віталю Чацверыкову ў Мінску

На будынку № 26 па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе жыў Віталь Паўлавіч Чацверыкоў у 19751983 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Віталю Чацверыкову прысвечаны дакументальны фільм «Паспець да ночы» (рэж. Ю. А. Марухін, 2001)[1][2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць