Віталь Рыжкоў
Віталь Рыжкоў (28 красавіка 1986, Магілёў) — беларускі паэт, перакладчык.
Віталь Рыжкоў | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Залаты апостраф (2008) Залаты апостраф (2015) |
Біяграфія
правіцьАўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Перавыдавалася ў калекцыі «Профілі» ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» (Тэрнопаль) у 2014 годзе.
Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча (2011) за найлепшую дэбютную кнігу, прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у 2008-м і ў 2015 гадах.
Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (Мінск, 2007), імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), «Пластылінавы бусел» (2005). Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.
Вершы перакладзеныя на англійскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, шведскую, нямецкую, італьянскую, літоўскую, грузінскую і грэцкую мовы.
Песні на вершы і пераклады тэкстаў выконвалі Ганна Хітрык, гурты Глюкі, Nizkiz, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда ды інш.
Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots. Жыве ў Мінску.
Кнігі
правіць- Дзверы, замкнёныя на ключы (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Дзверы, замкнёныя на ключы (выпраўленае і дапоўненае) (Тэрнопаль, Крок, 2014)
Пераклады
правіцьПроза:
правіцьЭдгар Алан По, «Вільям Вільсан» — апавяданне, пер. з англійскай, (зборнік «Маска Чырвонае Смерці», Мінск: Кнігазбор, 2011)
Віктар Марціновіч, «Сфагнум»— раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2013)
Міхаіл Валодзін, «Наш стары добры Вавілон», — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2015)
Віктар Марціновіч, «Возера Радасці» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2016)
Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2020)
Паэзія:
правіцьТэйлар Мэлі — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
Майкл Сэлінджэр — вершы пер. з англійскай, Дзверы, замкнёныя на ключы" (Мінск, Логвінаў, 2010)
Уістан Х’ю Одэн — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
Георгій Нахуцрышвілі — вершы, пер. з грузінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
Рышард Крыніцкі — вершы пер. з польскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
Рычард Бротыган — вершы пер. з англійскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Тэрнопаль, Крок, 2014)
Сяргій Жадан — вершы пер. з украінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010), Выбранае «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015)
Уладзімір Маякоўскі — паэма «Воблака ў штанах» (урывак), «Размова з фініспектарам пра паэзію» пер. з рускай (серыя «Паэты планеты», Выдавец Зміцер Колас, 2019)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Аўдыёзапісы вершаў на «Літаратурным радыё» http://litradio.by/fanateka/205-vital-ryzhko.html
- Старонка на lyrikline.org: https://www.lyrikline.org/fr/poemes/dva-skrypachy-7464