Віталь Уладзіміравіч Скалабан

гісторык і літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з Віталь Скалабан)

Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 20 жніўня 2011, Мінск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Віталь Уладзіміравіч Скалабан
Дата нараджэння 5 жніўня 1947(1947-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2011(2011-08-20) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Рыгоравіч Скалабан[d]
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і гісторыка-краязнаўца Уладзіміра Скалабана[1]. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 гадах намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 года намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя даследаванні правіць

Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, сярод якіх: Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.

Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Суаўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў[2][3].

Бібліяграфія правіць

  • Время и бремя архивов и имен (сумесна з Людмілай Рублеўскай). - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009.
  • Выбранае / Мікалай Улашчык; [укладанне Аляксея Каўкі і Аляксандра Улашчыка; навуковыя рэдактары: Генадзь Кісялёў і Віталь Скалабан; прадмова і каментарый Аляксея Каўкі]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 604 с.
  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Біябібліяграф. паказ. / Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2001. 120 с.
  • Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мн.: НКП Беларусі, 2003. — 316 с.
  • Дакументальная спадчына Усебеларускага з'езда 1917 г.: праблемы збору, захавання і выдання // Архівы і справаводства. — 2000. — № 1. — С.
  • Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.) / АН БССР, Центр. науч. б-ка им. Якуба Коласа. — Мн.: ЦНБ АН БССР, 1986. — 189 с.
  • Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці / В. Скалабан // Краязнаўчая г-та. — 2004. № 16. С. 7.
  • Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці: Сведчанні 1945—1947 гг. / Віталь Скалабан // Голас Радзімы. — 2004. (№ 10/11). С. 12-13.
  • Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. — 1988. — № 2. — С.
  • «Хай ведаюць патомкі...»: Алесь Гарун — дэлегат і гісторык Усебеларускага з'езда 1917 г. // Роднае слова. — 1997. — № 8. — С.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вялікі, А. Віталь Скалабан (5.08.1947 — 20.08.2011) / Анатоль Вялікі // Беларускі гістарычны агляд. — 2011. — Т. 18. — Сш. 1 — 2 (34 — 35). — Снежань. — С. 444 — 447. — ISSN 1392-902X.
  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 351 — 352. — ISBN 978-985-08-0855-4.
  • Скалабан Віталь Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Саламевіч І. У. Скалабан Віталь Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 432—433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі правіць