Віталь Станіслававіч Жалудок

беларускі футбаліст

Віталь Жалудок (нар. 11 жніўня 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Віталь Жалудок
Поўнае імя Віталь Станіслававіч Жалудок
Нарадзіўся 11 жніўня 1986(1986-08-11)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 0 (0)
2006   Сцяг Беларусі Асіповічы 17 (-16)
2007 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 4 (-8)
2008—2011 Сцяг Беларусі Мінск 3 (-2)
2009   Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 20 (-34)
2012—2014 Сцяг Грэцыі Платаніяс (Ханья) 2 (-9)
2014   Сцяг Грэцыі ПАО Крусонас 18
2014 Сцяг Беларусі Слуцк 0 (0)
2015 Сцяг Беларусі Ліда 27 (-45)
2016 Сцяг Беларусі Ашмяны 9 (-21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2016.

Кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Тарпеда», дарослую кар’еру пачынаў у дублі «Дарыды». Пасля выступлення за «Асіповічы» і «Камунальнік» стаў іграком «Мінска», дзе быў рэзервовым брамнікам. У 2009 годзе на правах арэнды гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97» і быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

Па заканчэнні сезону 2011 пакінуў «Мінск» у якасці свабоднага агента, і ў 2012 годзе папоўніў склад грэчаскага клуба «Платаніяс»[2], за які згуляў толькі ў двух матчах і прапусціў 9 галоў.

У студзені 2014 года на правах арэнды далучыўся да клуба трэцяга дывізіёна Грэцыі «ПАО Крусонас»[3]. Па выніках сезону дапамог камандзе захаваць месца ў лізе, хоць на момант прыходу брамніка яна знаходзілася на апошнім месцы[4].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам «Слуцк»[5]. У складзе «Слуцка» быў другім брамнікам і так не згуляў за асноўную каманду. У лютым 2015 года перайшоў у «Ліду»[6], дзе стаў асноўным брамнікам.

У пачатку 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ашмяны»[7]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, аднак улетку ў сувязі з абвінавачваннем ва ўдзеле ў дагаварных матчах пакінуў каманду. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 27,6 тысяч рублёў[8], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[9]. Пасля зыходу з «Ашмян» стаў працаваць па-за футболам, гуляючы таксама на аматарскім узроўні[10].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 дубль Дарыда   14 -17
2005 дубль Дарыда   21 -22
2006 Д3 Асіповічы   17 -16
2007 Д2 Камунальнік   4 -8
2008 Д2 Мінск   1 -0
2009 Д2 Ведрыч-97   20 -34
2010 дубль Мінск   16 -26
2012/13 Д1 Платаніяс   2 -9
2013/14 (1) Д1 Платаніяс   0 0
2013/14 (2) Д3 ПАО Крусонас   18 -?
2011 Д1 Мінск   2 -2
2014 (2) дубль Слуцк   13 -35
2015 Д2 Ліда   27 -45
2016 (1) Д2 Ашмяны   9 -21

Зноскі

Спасылкі правіць