Віталь Уладзіміравіч Галубовіч
Віталь Уладзіміравіч Галубовіч (нар. 1974, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2003).
Віталь Уладзіміравіч Галубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2003) |
Альма-матар |
Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ з адзнакай (1996). У 1996—2005 гадах працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005—2006 — дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства, з 2006 — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі».
Адзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII ст. У сферы навуковых інтарэсаў — даследаванне аспектаў грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага і яго рэгіёнаў у канцы XVI—XVIII cт., у прыватнасці гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя).
Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.