Віталь Юр’евіч Уткін

Віталь Юр’евіч Уткін (нар. 20 чэрвеня 1965, Гомель) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.

Віталь Юр’евіч Уткін
Нараджэнне 20 чэрвеня 1965(1965-06-20) (59 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных спраў, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў маляром спецупраўлення № 237 будаўніча-мантажнага трэста № 27 г. Гомеля.

З 1984 года па 1986 год праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР, пасля яе заканчэння прадоўжыў службу ў органах МУС СССР.

З 1993 года па 2010 год працаваў на розных пасадах у Гомельскім абласным выканаўчым камітэце. У 2010 годзе быў прызначаны кіраўніком спраў Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2010 года па 2014 год узначальваў галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю Гомельскага аблвыканкама. З 2014 года па 2019 год быў кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Член камісіі ў пытаннях заканадаўства. У студзені 2021 года заявіў, што перанос Чэмпіяната свету па хаккеі з шайбай з Беларусі — гэта помства за тое, што нашы «дзяды сцяг узнялі над Рэйхстагам»[1]. Параўнаў удзельнікаў пратэстаў у Беларусі з «Аль-Каідай», а Святлану Ціханоўскую — з бін Ладэнам і падрымаў т. зв. «антыэкстрэмісцкія» змены ў заканадаўства[2].

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў СССР «За адзнаку ў службе» II ступені, нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За самаадданую службу» II ступені, іншымі ўзнагародамі[3].

Зноскі