Вітал Суарыс
Ві́тал Энры́кі Баты́ста Суа́рыс (парт.: Vital Henrique Batista Soares; 13 лістапада 1874, Валенса, Баія — 19 красавіка 1933, Салвадор, Баія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, адвакат, абраны віцэ-прэзідэнт Бразіліі. Не заняў пасаду з-за рэвалюцыі 1930 года.
Вітал Энрыкі Батыста Суарыс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Vital Henrique Batista Soares | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Жуліу Прэстыс | ||||||
Папярэднік | Фернанду ды Мелу Віяна | ||||||
Пераемнік | Нерэу Рамус (1946) | ||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1874 |
||||||
Смерць |
19 красавіка 1933 (58 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абранне віцэ-прэзідэнтам
правіцьУ 1928—1930 гадах Суарыс займаў пасаду губернатара штата Баія.
Пасля таго, як губернатар Сан-Паўлу Жуліу Прэстыс быў абвешчаны спадчыннікам Вашынгтана Луіса, Суарыс балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі.
На выбарах, якія адбыліся 1 сакавіка 1930 года, Прэстыс і Суарыс атрымалі перамогу, аднак яна не была прызнана апазіцыяй, таму што супярэчыла «палітыцы кавы з малаком». Незадоўга да даты афіцыйнага ўступлення Прэстыса і Суарыса на свае пасады адбылася рэвалюцыя, і ўлада апынулася ў руках хунты.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Вітал Суарыс на сайце прэзідэнта Бразіліі.
- Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі Архівавана 30 мая 2017..