Тыямін

(Пасля перасылкі з Вітамін B1)

Тыямі́н, вітамін B1 — водарастваральны вітамін з групы B, C12H17N4OS.

Тыямін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне 3-[(4-аміна-2-метыл-5-пірымідзіл) метыл]-5-(2-гідраксіэтыл)-4-метыл-тыязол
Хім. формула C₁₂H₁₇N₄OS⁺
Эмпірычная формула C12H17N4OS
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 265,4 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 248—250 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS [59-43-8]
PubChem 1130
SMILES
ChemSpider 1098

Апісанне правіць

Вылучаны ў 1931 годзе нямецкім хімікам В. Віндаўсам, сінтэзаваны ў 1936 годзе амерыканскім хімікам Р. Уільямсам[1].

Існуе ў выглядзе солей (тыямінбрамід, тыямінхларыд і тыямінанітрат). Солі тыяміну добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна ў спіртах, не раствараюцца ў эфіры, хлараформе, ацэтоне і бензоле. У кіслым асяроддзі тыямін устойлівы да награванню і ўздзеянню акісляльнікаў.

У прыродзе правіць

Тыямін шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе, сінтэзуецца раслінамі і некаторымі мікраарганізмамі. У арганізмах жывёл і чалавека тыямін не сінтэзуецца. Яны атрымліваюць тыямін разам з ежай. Найбольш значнымі крыніцамі тыяміну з’яўляюцца бабовыя і зерневыя расліны, дрожджы. Малако і малочныя прадукты, а таксама гародніна, бедныя на тыямін.

Выкарыстанне правіць

Недахоп тыяміну ў арганізме вядзе да паталагічных змен у нервовай, і сардэчна-сасудзістай сістэмах, да хваробы беры-беры[1]. У медыцыне выкарыстоўваюцца тыямін і яго фосфарныя эфіры і дысульфідныя вытворныя[2].

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 87. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 629. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура правіць

  • Тыямін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 233. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 629. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць