Адкрыць галоўнае меню

Ві́таўт — балет у 2-х дзеях Вячаслава Кузняцова. Прэм'ера адбылася 5 верасня 2013 года, адкрыла 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Вітаўт
Афіша/постар/сцэна
Жанр балет
Аўтар лібрэта Аляксей Дудараў
Кампазітар Вячаслаў Кузняцоў
Харэограф Юрый Траян
Краіна Беларусь
Год 2013
Пастаноўкі 5 верасня 2013 года

Змест

ХарэаграфіяПравіць

Харэаграфіяй і пастаноўкай спектакля займаўся народны артыст Беларусі Юрый Траян. Балетмайстарамі-рэпетытарамі былі Людміла Бржазоўская, Ігар Артамонаў, Аляксандр Мартынаў.

Пастановачная групаПравіць

СюжэтПравіць

Лібрэта заснавана на п'есе заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

У першым акце паказана гісторыя сяброўства Вітаўта і Ягайлы і іх канфлікт з-за дзяўчыны Ганны. Вітаўт прадстаўляе Ганну ў якасці сваёй нявесты бацькам, але свята перапыняецца ганцамі, якія перадаюць Вітаўту запрашэнне на вяселле Ягайлы і Ядвігі. З цяжкім сэрцам збіраецца туды Вітаўт са світай і яго прадчуванні апраўдваюцца. Ягайла ўрываецца ў княжацкі замак і забівае Кейстута, забраўшы ў яго калар — сімвал улады[1].

У другім акце дзеі пачынаюцца ў замку Ягайлы. Ядвіга сустракае гасцей, але ў яе нарастае хваляванне з-за адсутнасці гаспадара. Вітаўт супакойвае яе. З'яўляецца Ягайла і яго падарункам будучай жонцы становіцца калар. Расчараваны і раз'юшаны Вітаўт становіцца вязнем Ягайлы. У астрозе яго не адпускаюць думкі пра Ганну і забойства бацькі. Між тым мроі становяцца праўдай. Ганна прыходзіць, каб вызваліць каханага. З цяжкім сэрцам пакідае Вітаўт яе на сваім месцы. Раніцай Ягайла са служкамі прыходзяць, каб пакараць смерцю Вітаўта, але яны бачаць прыгажуню-Ганну. У гэты момант Вітаўт са світай урываецца ў замак Ягайлы і вызваляе Ганну[1].

Фінальная сцэна паказвае Вітаўта не забойцам, а велікадушным пераможцам, які даруе Ягайлу магчымасць жыць далей[1].

АкцёрыПравіць

УзнагародыПравіць

Калектыў стваральнікаў балета «Вітаўт» адзначаны прэміяй Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне»[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць