Адкрыць галоўнае меню

Вітаўт Кіпель (нар. 30 мая 1927, Менск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Вітаўт Кіпель
Kipel.jpg
Дата нараджэння 30 мая 1927(1927-05-30) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька: Яўхім Яўсеевіч Кіпель
Жонка Зора Кіпель
Дзеці: Алеся Кіпель
Род дзейнасці гісторык, літаратуразнавец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма і Марыі Кіпеляў. З 1930 года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі.

З 1944 года на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, Цюбінгенскім універсітэце. У 1955 годзе атрымаў ступень доктара геалагічных навук Лювенскага ўніверсітэта (Бельгія). Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэта (бібліятэказнаўства).

Пераехаў у ЗША. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый. З 1972 года — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. З 1982 года ўзначальвае Беларускі інстытут навукі і мастацтва.

Аўтар шэрагу публікацый беларусазнаўчай тэматыкі. У 1993 годз выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, у ЗША кніга выйшла ў 1999 годзе). У 2017 пабачыла свет другое выданне кнігі, што выйшла значна таўсцейшая, больш як 600 старонак, багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, як рэдактара[1].

У 1997 г. абраны ў склад Прэзідыюму Рады БНР.[2]

Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную «Бібліяграфію беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006). Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015).

Сям’яПравіць

Жонка — Зора Кіпель (дзяв. Савёнак; 1927—2003), грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыст. Дачка Алеся Кіпель працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША, займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

УзнагародыПравіць

ПрацыПравіць

КнігіПравіць

  • Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Ed. by V.Kipel and Z.Kipel. — New York: БІНІМ, 1988. — 398 p.
  • Wy does Voice of America discriminate against the Byelorussian language? / [Я.Запруднік, В.Кіпель, Ю.Станкевіч]. — New York: [Byelorussian Youth Association of America], 1961. — 2 p.
  • Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
  • Жыць і дзеіць: Успаміны. — Мн.: Зміцер Колас, 2015.

АртыкулыПравіць

  • Беларуская спадчына ў Амэрыцы. Айцец Франьцішак Дзеружынскі // Беларус. — 1975. — № 216. — Красавік. — С. 2 — 3.[4]
  • Даклад пра Беларусь сяньня / В. Зубкоўскі // Беларус. — 1973. — № 199. — Лістапад. — С. 3.[5]
  • Другі Ўсебеларускі Кангрэс — аналізз тагачаснае палітычнае сытуацыі рэфэрат, чытаны ў Саўт-Рывэры з нагоды 30-х угодкаў 2-га Кангрэсу / Вітаўт Кіпель // Беларуская думка [Саўт-Рывэр — Нью-Ёрк]. — 1974—1975. — № 18 — 19 — С. 4 — 7.
  • Ліст у рэдакцыю // Бацькаўшчына. — 1956. — № 21 (303). — 20 травеня. — С. 4.[6]
  • Мадзярскі дзень. Уражаньні ад спатканьня з Кардыналам Мідцэнты // Беларус. — 1973. — № 198. — Кастрычнік. — С. 5.
  • Прафэсар Леў Акіншэвіч (1898—1980) // Беларус. — 1981. — № 286. — Люты. — С. 3 — 4.
  • У памяць настаўніцы [Натальлі Орса] // Беларус. — 1990. — № 3367. — Люты. — С. 5.

Зноскі

  1. zbsb.org
  2. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947–1970) - Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 - с. 93
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  4. Роля ксяндзоў-беларусаў у гісторыі каталіцкай асветы ЗША
  5. Гутарка-успамін Алеся Вожыка
  6. Адказ І. Касяку, аўтару кнігі «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу»

ЛітаратураПравіць

  • Сенька М. Вітаўту Кіпелю — 80 гадоў / Міхась Сенька // Беларуская думка [Саўт-Рывэр — Нью-Ёрк]. — 2007. — № 59. — Снежань. — С. 39.