Адкрыць галоўнае меню

Вітаўт Чаропка, сапр. Віктар Кузьміч Чаропка (21 жніўня 1961, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Вітаўт Чаропка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 21 жніўня 1961(1961-08-21) (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская

Біяграфічныя звесткіПравіць

У 1981—90 працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб'яднання «Крыніцы» пры рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». 3 1990 рэдактар часопіса «Хрысціянская думка», з 1993 — часопіса «Спадчына», з 1994 — загадчык аддзела часопіса «Беларуская мінуўшчына», з 1998 — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Літаратурная і даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1982. Дэбютаваў у друку ў 1988. Аўтар гістарычнага рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў XVI ст. Кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996, 2-е выд. 2002) прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі X—XVII ст. У сваім зборніку нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) разглядае паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва», сцвярджае, што найменні «Літва» і «літвіны» былі адначасова і палітонімам, і этнонімам для беларусаў. Аўтар кніг «Перамога ценю» (1996), «Великий князь Витовт» (Мінск, 2010), артыкулаў па гісторыі Беларусі. Даследуе таксама пытанні сімволікі герба «Пагоня», язычніцкай культуры беларусаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
  • ЭГБ. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001.