Вітольд Карлавіч Цэраскі
Вітольд Карлавіч Цэра́скі[3] (27 красавіка (9 мая) 1849, Слуцк — 29 мая 1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (з 1914 года).
Вітольд Цэраскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 красавіка (9 мая) 1849[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1925[2] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук (1888) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d] |
Вядомыя вучні | А. А. Міхайлаў, С. М. Блажко, С. У. Арлоў, Г. А. Ціхаў |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння Слуцкай гімназіі вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 годзе. Абараніўшы доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі.
Навуковая дзейнасць
правіцьВітольд Цэраскі — адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыі[4]. У 1885 адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў.
У гонар Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія.
Зноскі
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- ↑ а б Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.
Літаратура
правіць- Багдашыч С., Квіткевіч С. Астраном са Слуцка. — № 69-70. 16 мая 2009.(недаступная спасылка)
- Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.
- Касцюковіч М. М. Цэраскі Вітольд Карлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 180.