Вітольд Лютаслаўскі
Вітольд Лютаслаўскі (польск.: Witold Lutosławski; 25 студзеня 1913, Варшава — 7 лютага 1994, Варшава) — польскі кампазітар, дырыжор. Член многіх музычных акадэмій, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў. Адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў XX стагоддзя.
Вітольд Лютаслаўскі Witold Lutosławski | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1994[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыказнавец, піяніст |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Музычная творчасцьПравіць
Скончыў Варшаўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1936) і кампазіцыі (1937). У 1932—55 выступаў як піяніст, з 1935 і дырыжор з выкананнем уласных твораў.
У 1940-я гады працаваў у кірунку, блізкім да неакласіцызму (1-я сімфонія, 1947), сінтэзаваў яго стылістычныя рысы з народным ладавым мысленнем («Сілезскі трыпціх», 1951; «Канцэрт для аркестра», 1954). З пач. 1960-х выкарыстоўваў свабодна трактаваную 12-тонавую серыю («Жалобная музыка» памяці Б. Бартака, 1960), абмежаваную, ці кантраляваную, алеаторыку («Венецыянскія гульні», 1960; «З паэмы Анры Мішо», 1963; струнны квартэт, 1964; 2-я сімфонія, 1967; «Кніга для аркестра», 1968). Музыку 1970—80-х гадоў вызначаюць павелічэнне эмацыянальнага дыяпазону, жанравая канкрэтнасць (Канцэрт для габоя, арфы і 11 струнных, 1980; "Дыялог для скрыпкі з аркестрам «Chain II», 1985).
Грамадская дзейнасцьПравіць
З 1959 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага таварыства музычнага выхавання (ISME), у 1965—69 — Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі.
Прэміі і ўзнагародыПравіць
Першыя прэміі Міжнароднай трыбуны кампазітараў ЮНЕСКА 1959, 1964, 1968, 1985, прэміі Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА 1983, 1985. Дзяржаўныя прэміі Польшчы 1952, 1955, 1964, 1978.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Witold Lutoslawski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Witold Lutosławski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Лютаслаўскі Вітольд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.