Вітольд Урбановіч
Вітольд Урбановіч (12 мая 1931, Ашмяны — 2 снежня 2012, Кракаў, Польшча) — польскі мастак.
Вітольд Урбановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 2013 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956).
Сябра таварыства мастакоў «Кракоўская група» (1961). Выкладаў у Каталіцкім універсітэце ў Любліне.
Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выставак з 1956 года (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.
Зноскі
- ↑ Witold Urbanowicz // NUKAT — 2002.
Літаратура
правіць- Урбановіч Вітольд // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 24.
- Урбановіч Вітольд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 572.