Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства

Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства — таварыства, якое існавала ў Віцебску ў 192432 гг. Мела на мэце вывучэнне і папулярызацыю ведаў па гісторыі, культуры, прыродзе і эканоміцы краю. Складалася з секцый: культурна-гістарычнай, мастацкай, мовы і побыту, прыродазнаўчай, эканамічнай, яўрэйскай; спецыяльная камісія рыхтавала бібліяграфію і бібліяграфічны слоўнік дзеячаў Віцебшчыны. Адзін са стваральнікаў і першы старшыня праўлення М. Каспяровіч.

Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне[d]
Кіраўнік Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Заснаванне
Дата заснавання 1924
Ліквідацыя
Дата скасавання 1932

Члены таварыства і дзейнасць

правіць
 
Лагатып Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. 1928

Краязнаўцы Мікола Багародскі, Антон Брадоўскі, Уладзімір Краснянскі; архівіст Баляслаў Брэжга; мастакі Зіновій Гарбавец, Яфім Мінін, Юдэль Пэн, Міхаіл Эндэ; скульптары Заір Азгур і Міхаіл Керзін; архітэктары Ц. Кібардзін; мастацтвазнаўцы Іван Фурман і Іван Гаўрыс; кампазітары Міхаіл Анцаў і А. Поснікаў; батанікі Уладзімір Адамаў, Леанід Нікольскі і інш.

Мела раённыя аддзяленні ў Бешанковічах, Высачанах, Гарадку, Езярышчы, Лёзне, Сіроціне, Сянне, Суражы, Чашніках. У многіх населеных пунктах працавалі краязнаўчыя гурткі. Таварыства арганізоўвала лекцыі, экскурсіі, канферэнцыі, вечары беларускай песні, экспедыцыі па збіранні і вывучэнні беларускага народнага мастацтва і фальклору, стварала музеі.

Выдала больш за 10 кніг і брашур, у т.л. «Беларуская архітэктура» і «Віцебскі краёвы слоўнік» Міколы Каспяровіча, «Новая беларуская літаратура» Анатоля Багдановіча, «Крашаніна» Івана Фурмана (усе 1925 г.), «Гравюры на дрэве» Зіновія Гарбаўца (1927 г.), зборнікі «Віцебшчына» (т. 1—2, 1925—28 гг).

Пераемнік таварыства — Віцебскае гарадское бюро краязнаўства.

Літаратура

правіць