Віцебскае ваяводства
Віцебскае ваяводства (1503—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Віцебск.
Віцебскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Palatinatus Vitebsciensis | |||||
|
|||||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1503 | ||||
Дата скасавання | 1772 | ||||
Плошча | 24 600 км² | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 г. пачынаюць карыстацца тытулам ваяводы. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў Віцебскай зямлі (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі Друцкага княства дастаткова не вывучаны.
Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах Віцебскага павета. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў Полацкім) прызначаліся толькі са згоды мясцовай шляхты.
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. Віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў; былі ўведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: кашталян, падкаморы, суддзя земскі з падсудкам і пісарам і інш. Была ўстаноўлена харугва Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з 1569 г. засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)