Віцебскае гета (ідыш וויטעבסקער געטאָ) — гета, якое нядоўга існавала ў горадзе Віцебск. Яно было створана неўзабаве пасля нямецкага ўварвання ў Савецкі Саюз адразу пасля ўваходу немцаў у Віцебск 11 ліпеня 1941 года.

Мемарыяльны знак Віцебскаму гета.

Прыблізна 16 000 яўрэяў жылі ў гета.[1] У кастрычніку нацысцкая адміністрацыя заявіла, што дрэнныя ўмовы ўтрымання ў гета ствараюць небяспеку для здароўя мясцовых жыхароў, і што ў гета пачалася эпідэмія. На самай справе, гэта заява была падставай для перасоўвання і знішчэння яўрэяў. Менш чым праз тры месяцы, 8 кастрычніка 1941 года нацысты пачалі разню яўрэяў Віцебску, якая скончылася 11 кастрычніка з гібеллю большасці жыхароў гета (крыніцы вар’іруюцца ў дачыненні дакладнага ліку).[2] Вязні былі расстраляны на беразе ракі Віцьба, а іх целы былі скінутыя ў ваду.

Сярод загінулых была венская сапрана Грэтэ Форст. Большасць імёнаў невядомая.

Зноскі

  1. Alexander Kott, Elisheva Kott A Wedding in Darkness: One Life in the Twilight of Russian Jewish History 2003
  2. Peter Longerich Holocaust: The Nazi Persecution and Murder of the Jews 2010

Спасылкі правіць