Віцебская губерня
Ві́цебская губерня — губерня Расійскай імперыі. Створана ў 1802 годзе, адпавядае паўночна-ўсходняй частцы сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ўсходняй часткі Латвіі (у тым ліку гарады Дзвінск, Рэжыца і Люцын) і некаторым раёнам Расіі (Невель і Себеж — Пскоўская вобласць, Веліж — Смаленская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — горад Віцебск.
Віцебская губерня | |||
---|---|---|---|
Витебская губернія | |||
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Віцебск | ||
Найбуйнейшыя гарады | Дзвінск, Полацк | ||
Дата ўтварэння | 11 сакавіка 1802 | ||
Насельніцтва (1904) | 1 669 000 | ||
![]() |
|||
![]() |
ГісторыяПравіць
Губерня ўтворана ў 1802 годзе пасля скасавання Беларускай губерні. У 1823—1869 гг. уваходзіла ў склад Беларускага, Віцебскага, Магілёўскага і Віленскага генерал-губернатарстваў.
На пачатак ХХ стагоддзя ў губерні налічвалася 12 гарадоў, 41 мястэчка, 19750 вёсак. Плошча каля 39 тыс. кв. вёрст. Насельніцтва 1,669 млн (1904) або 1,74 млн (не пазней 1910), з іх 237 (255) тыс. у гарадах. Паветы:
- Віцебскі,
- Веліжскі,
- Гарадоцкі,
- Дзвінскі (былы Дынабургскі),
- Дрысенскі,
- Лепельскі,
- Люцынскі,
- Невельскі,
- Полацкі,
- Рэжыцкі,
- Себежскі.
З 1917 года Віцебская губерня ў складзе Заходняй вобласці, з 1918 года ў складзе Заходняй камуны РСФСР, у студзені—лютым 1919 года ў БССР, у 1919—1924 гг. у складзе РСФСР. Разам з утварэннем Гомельскай губерні ў склад Віцебскай губерні былі перададзены Сенненскі і Аршанскі паветы. У 1920 годзе інфлянцкія паветы — Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі — адыйшлі да Латвіі.
Віцебская губерня была скасавана ў 1924 годзе ў сувязі з 1-м узбуйненнем БССР.
Прадстаўнікі дваранстваПравіць
Вядомыя асобыПравіць
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Полацкай (Віцебскай) губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2017. — Вып. 22. — С. 380—383.
- Шыдлоўскі, С.А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795–1864 гг. / С.А. Шыдлоўскі. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 168 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцебская губерня