Віцебская настаўніцкая семінарыя

Віцебская настаўніцкая семінарыя — першая на Беларусі спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і павятовых вучылішчаў. Існавала ў 18341839 гг. Заснавана па ініцыятыве папячыцеля Беларускай навучальнай акругі педагога Р. І. Карташэўскага. Размяшчалася ў прыватным будынку. На чале семінарыі стаяў дырэктар ланкастэрскімі вучылішчамі Беларускай навучальнай акругі Аглобін, у штат уваходзілі загадчык Віцебскага ланкастэрскага вучылішча Вінаградаў і настаўнік, які быў адначасова наглядчыкам.

Навучанне правіць

Навучаліся юнакі з сем'яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, праваслаўных царкоўнаслужыцеляў. Семінарысты вывучалі рускую мову, арыфметыку, гісторыю Расіі і ВКЛ, методыку ўзаемнага навучання ў пачатковай школе па метаду Д. Ланкастэра. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць заняткі рускай мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Тэрмін навучання ў семінарыі 3 гады. за ўсе гады навучання былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Семінарыя зачынена з-за адсутнасці ў папячыцельства сродкаў на яе ўтрыманне.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)