Віцебскія вароты (помнік)
Віцебскія вароты — помнік у цэнтры вёскі Заполле Віцебскага раёна. Пастаўлены ў 1977 годзе ў памяць аб Віцебскіх варотах, 40-кіламетровым праломе ў гітлераўскай абароне, утвораным у лютым — сакавіку 1942 г. сумеснымі баявымі дзеяннямі савецкіх воінаў і партызан. Аўтары помніка скульптар В. Ягадніцкі[1] і Уладзімір Чарняўскі[2].
Помнік | |
Віцебскія вароты | |
---|---|
55°29′58″ пн. ш. 30°46′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Віктар Васілевіч Ягадніцкі |
Архітэктар | Уладзімір Іванавіч Чарняўскі |
Дата пабудовы | 1977 год |
Апісанне
правіцьПомнік выкананы з бетону ў выглядзе 2 расшыраных унізе пілонаў (вышыня 11 і 9 м) і стэлы. Паміж пілонамі праходзіць вузкая, выкладзеная бетоннымі плітамі дарога, што сімвалізуе Віцебскія «вароты». Пілоны ў цэнтры апяразвае разарваны фрыз з рэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана. Над імі — контурная выява пяціканцовай зоркі. Стрыманую эмацыянальнасць помніка падкрэсліваюць касы зрэз верхавіны пілонаў і суровая фактура бетону са слядамі апалубкі. Замыкае кампазіцыю стэла на 2 апорах, размешчаная па цэнтральнай восі ансамбля. Уздоўж дарогі — газоны[1].
Зноскі
- ↑ а б В. М. Баскова, Л. Г. Лапцэвіч. 810. Помнік Віцебскія «вароты» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- ↑ Чернявский Владимир Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- В. М. Баскова, Л. Г. Лапцэвіч. 810. Помнік Віцебскія «вароты» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.