Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Віцебскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1902, арх. А. К. Паўлоўскі, П. А. Вінаградаў) па вуліцы Гогаля, 6.

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Віцебская вобласць
Дата стварэння 1938
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 210010, Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Старшыня Аляксандр Міхайлавіч Субоцін
Сайт vitebsk-region.gov.by

Структура

правіць

Камітэты

правіць
  • Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву
  • Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню
  • Камітэт эканомікі
  • Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Камітэт дзяржаўнай маёмасці

Галоўныя ўпраўленні

правіць
  • Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
  • Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
  • Галоўнае фінансавае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
  • Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
  • Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
  • Галоўнае ўпраўленне па адукацыі

Упраўленні

правіць
  • Упраўленне землеўпарадкавання
  • Упраўленне ўнутраных спраў
  • Упраўленне культуры
  • Упраўленне спорту і турызму
  • Упраўленне справамі аблвыканкама

Аддзелы

правіць
  • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны
  • Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Старшыні

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
  • vitebsk-region.gov.by — афіцыйны сайт Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта