Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова у Віцебску. Размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Фрунзэ. Ва ўніверсітэце функцыянуе 63 кафедры, дзе працуюць 56 дактароў і 227 кандыдатаў навук, з іх 44 прафесары і 171 дацэнт.

Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
(ВДМУ)
Выява лагатыпа
Навучальна-лабараторны корпус Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Заснаваны 1 лістапада 1934 года
Тып Дзяржаўны
Рэктар Аляксей Мікалаевіч Чуканаў
Студэнты ≈7000
Дактары 56
Прафесары 44
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебск
Юрыдычны адрас 210023, г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 27
Узнагароды
Сайт vsmu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Факультэты

правіць

У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 7 факультэтаў:

Гісторыя

правіць
 
Марфалагічны корпус ВДМУ

Створаны пад назвай Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 01.11.1934 года як бальніца-медыцынская ВНУ, на ўсіх курсах навучалася 250 чалавек.

Першым дырэктарам інстытута прызначаны доктар медыцынскіх навук, прафесар Майсей Анісімавіч Хазанаў, выпускнік медыцынскага факультэта Бернскага ўніверсітэта.

У 1938 годзе бальніца-медыцынская ВНУ перайменавана ў Віцебскі медыцынскі інстытут.

За сваю гісторыю ВНУ падрыхтавала больш за 40 тысяч спецыялістаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя па ўсёй Беларусі.[1]

Інстытут падчас вайны

правіць

Да 1941 года было ажыццёўлена сем выпускаў урачоў. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе — у Яраслаўль. Пасля на базе Віцебскага медыцынскага інстытута быў створаны Яраслаўскі медыцынскі інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытута вярнулася ў Мінск, удзельнічала ў аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута. У 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну.

Пасляваенны перыяд

правіць

З 1946 года па 1950 ВНУ ўзначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намеснік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства. У 1959 годзе ўступае ў строй будынак галоўнага вучэбнага корпуса і ствараецца, нароўні з дзейным лячэбна-прафілактычным факультэтам, фармацэўтычны факультэт. 1962 г. — адкрыццё ЦНДЛ (цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі). З 1974 года адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне (пазней — факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі), якое рыхтуе абітурыентаў для паступлення ў інстытут.

1980-я гг

правіць

З 1979 па 1996 год рэктар — Сачак Міхаіл Рыгоравіч, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. У 1984 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы кадраў для практычнай аховы здароўя, падрыхтоўцы кадраў для замежных дзяржаў і ў сувязі з 50-годдзем інстытут ўзнагароджваецца ордэнам Дружбы народаў. Установа набывае назву Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут. У тым жа 1984 годзе адкрываецца факультэт удасканалення ўрачоў. У 1989 годзе інстытут з падначалення Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.

1990-я гг.

правіць

З 1997 па 2005 гг. універсітэт узначальваў Аляксандр Косінец. За гэты перыяд ва ўніверсітэце праведзены глыбокія пераўтварэнні. Адкрыты факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалагічны (2001), педагогікі і псіхалогіі вышэйшай медыцынскай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя кафедры і курсы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.

У 1998 годзе інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю і акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу і ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт.

2000-я гг.

правіць
 
Медыцынская бібліятэка

10 сакавіка 2003 года загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ. У 2010 годзе ўведзены ў строй марфалагічны корпус, а ў 2011 года асобны будынак медыцынскай бібліятэкі ВДМУ. У 2007 годзе падпісаны Пратакол сумесных дзеянняў па стварэнні філіяла ВДМУ ў ДЗР Шры-Ланка. У 2008 годзе заключаны дагавор аб узаемным супрацоўніцтве з Гданьскай медыцынскай акадэміяй (Рэспубліка Польшча). У 2009 годзе наладжана супрацоўніцтва з аргенцінскім універсітэтам Маймонідас. У лістападзе 2011 года споўнілася 30 гадоў з моманту пачатку падрыхтоўкі замежных грамадзян у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На дадзены момант ва ўніверсітэце навучаюцца замежныя студэнты з 29 краін свету. У 2015 годзе Універсітэт стаў членам Еўразійскай Асацыяцыі універсітэтаў, Міжнароднай асацыяцыі медыцынскай адукацыі, Еўрапейскай асацыяцыі фармацэўтычных факультэтаў, Асацыяцыі медыцынскіх навучальных установе ў Еўропе[2].

Рэктары

правіць

Выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць