Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску.

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
(ВДУ)
Выява лагатыпа
Дэвіз Docendo discimus
Заснаваны 21 лістапада 1910[1]
Рэктар Валянціна Васілеўна Багатырова[2]
Краіна
Сайт vsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У 1910 годзе ў Віцебску быў заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб’яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.

 
Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча

Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўлена да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адкрываліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.

 
Будынак Віцебскага педагагічнага інстытута па Маскоўскім праспекце

У 1995 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1998 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.

Універсітэт мае навукова-даследчую лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, музей гісторыі ўніверсітэта, мемарыяльны музей П. М. Машэрава, музеі — літаратурны, біялагічны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 1996 года выдаюцца часопіс «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», з 2002 года — «Вучоныя запіскі» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», газета «Мы і час».

Факультэты

правіць
 

Рэктары

правіць

Выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Вывучэнне польскай мовы

правіць

У 1990-х гадах студэнты факультэтаў беларускай філалогіі і гісторыі, а таксама рускай філалогіі мелі магчымасць вывучаць польскую мову ў факультатыўных групах. Дзякуючы патрымцы Польскага інстытута ў Мінску, універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Універсітэтам у Беластоку[4].

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў

правіць

ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэту «Салідарнасць», Аркадзь Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў 2-х студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[5][6].

Зноскі

  1. https://vsu.by/universitet/ob-universitete/19-istoricheskij-ocherk.html
  2. https://vsu.by/persons/1048-14
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  4. Oświata…. — С. 343.
  5. Białoruski system... — С. 44.
  6. РУСЕЦКІ А. ЎЛ. Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць