Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (ВДПК ВДТУ) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Віцебск. Размешчаны па адрасе пр. Чарняхоўскага, 14.

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж  (ВДПК ВДТУ)
Дата заснавання 15 сакавіка 1964
Дата закрыцця 1 верасня 2021
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Дырэктар Уладзімір Аркадзевіч Шлома
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Віцебск
Адрас г. Віцебск, пр. Чарняхоўскага, 14
www.vgpt.vitebsk.by

Гісторыя правіць

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум адкрыты 15 сакавіка 1964 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 лютага 1964 года. У першым навучальным годзе прыём на дзённае аддзяленне палітэхнікума склаў 240 чалавек, на вячэрняе — 30 і на завочнае — 50. Навучальнай установе таксама былі перададзены 58 навучэнцаў, якія завяршылі адзін курс навучання ў станкаінструментальным тэхнікуме. Спецыяльнасцяў тады было ўсяго тры: «электрапрыборабудаванне», «вытворчасць апаратуры аўтаматыкі і тэлемеханікі» і «радыёапаратабудаванне»[1].

З 27 снежня 1965 года ператвораны ў Віцебскі політэхнічны тэхнікум. Прыём па спецыяльнасцях «вытворчасць апаратуры аўтаматыкі і тэлемеханікі» і «радыёапаратабудаванне» праз цяжкасці ў размеркаванні выпускнікоў быў скарочаны, у 1966 годзе адкрыта новая — «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1].

У 19731985 гады было адкрыта пяць новых спецыяльнасцяў, некалькі закрыты праз цяжкасці ў размеркаванні[1].

30 чэрвеня 1976 года ў сувязі з будаўніцтвам у Віцебску тэлевізійнага завода распараджэннем Савета Міністраў СССР тэхнікум быў перададзены ў распараджэнне Міністэрства радыёпрамысловасці СССР і пачаў рыхтаваць кадры толькі радыёэлектроннага профіля. З дапамогай Міністэрства і телезавода лабараторыі і кабінеты былі абсталяваны найноўшымі вымяральнымі прыборамі і абсталяваннем. Мелася каля сарака ПЭВМ маркі ЕС, якія шырока выкарыстоўваліся ў навучальным працэсе[1].

У 1992 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага тэхнікум быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З верасня 1992 года па просьбе вытворчага аб'яднання «Маналіт» тут была адкрыта спецыяльнасць «вытворчасць вырабаў электроннай тэхнікі»[1].

25 красавіка 2009 г. тэхнікум пераназваны ў «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж»[1].

Напярэдадні новага 2021 навучальнага года на базе Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №5 прыборабудавання быў створаны Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі[2].

Спецыяльнасці правіць

  • Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў
  • Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў
  • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
  • Электразабеспячэнне (паводле галін)
  • Камерцыйная дзейнасць
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
  • Фінансы
  • Маркетынг

Зноскі

Спасылкі правіць