Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (ВДУ) | |
---|---|
Дэвіз | Docendo discimus |
Заснаваны | 21 лістапада 1910[1] |
Рэктар | Валянціна Васілеўна Багатырова[2] |
Краіна | |
Сайт | vsu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1910 годзе ў Віцебску быў заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб’яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўлена да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адкрываліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.
У 1995 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1998 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.
Універсітэт мае навукова-даследчую лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, музей гісторыі ўніверсітэта, мемарыяльны музей П. М. Машэрава, музеі — літаратурны, біялагічны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 1996 года выдаюцца часопіс «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», з 2002 года — «Вучоныя запіскі» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», газета «Мы і час».
Факультэты
правіцьРэктары
правіць- Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў (1910—1921)
- Пётр Мікалаевіч Ільінскі (1921—1923)
- А. І. Каляда (?-1941)
- Леў Самойлавіч Калецкі (1944—1945)
- В. П. Касцючэнка (1945—1955)
- П. Ф. Грук (1955—1959)
- П. Я. Цярэнцьеў (1959—1963)
- Андрэй Раманавіч Гарбачоў (1963—1978)
- Віктар Ніканавіч Вінаградаў (1978—1997)
- Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1997—2009)
- Аляксандр Пятровіч Саладкоў (2009—2013)
- Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (2014—2020)
- Валянціна Васільеўна Багатырова (з 2020)
Выкладчыкі
правіць- Вольга Дзмітрыеўна Акімава, 1938—1941 гг.
- Леанід Сяргеевіч Анцімонаў, беларускі мастак
- Таццяна Станіславаўна Бубенька, беларускі археолаг
- Уладзімір Аляксандравіч Голубеў, беларускі астраном
- Анатоль Максімавіч Дарафееў, беларускі заолаг
- Алена Ціхаўна Жукава, беларускі вучоны-педагог у галіне тэхнічнай графікі
- Анатоль Мікалаевіч Канапелька, беларускі паэт, загадчык кафедры беларускай літаратуры
- Аляксандр Фёдаравіч Карпан, беларускі мастак
- Веніямін Аркадзевіч Космач, беларускі гісторык
- Ігар Міхайлавіч Курбатаў, загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі ў 1939—1941 гг.
- Валянціна Аўраамаўна Маслава, беларускі мовазнавец
- Алесь Мемус, беларускі мастак, выкладаў у 1974-99 гадах
- Леанід Мікалаевіч Ніканаў, загадчык кафедры батанікі (з 1941 г.)[3]
- Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык, загадчык кафедры нямецкай літаратуры
- Вольга Іванаўна Русілка, беларуская паэтэса, загадчык кафедры беларускай літаратуры
- Іван Міхайлавіч Сталяроў, беларускі мастак
- Міхаіл Леанідавіч Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец
Вядомыя выпускнікі
правіць- Галіна Сцяпанаўна Васільева, беларуская мастачка
- Уладзімір Іванавіч Акулаў, беларускі мастак
- Арцём Арашонак, беларускі пісьменнік і перакладчык
- Анатоль Іванавіч Гармаза, беларускі мастак
- Фелікс Фёдаравіч Гумен, беларускі мастак
- Аляксандр Ігаравіч Дасужаў, беларускі мастак
- Мікалай Мікалаевіч Дундзін, беларускі мастак
- Андрэй Эрыхавіч Духоўнікаў, беларускі мастак
- Канстанцін Барысавіч Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог
- Міхаіл Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч
- Анатоль Пятровіч Жураўлёў, беларускі мастак
- Уладзімір Усцінавіч Іваноў, беларускі мастак
- Іван Любачка (1915—1977), беларускі гісторык
- Алег Данілавіч Кастагрыз, беларускі мастак
- Васіль Кузьміч Касцючэнка, беларускі мастак
- Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак
- Барыс Андрэевіч Лазука, беларускі мастацтвазнавец
- Анатоль Андрэевіч Люцко, беларускі мастак
- Аляксей Антонавіч Марачкін, беларускі мастак
- Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Васільевіч Рублеўскі, беларускі пісьменнік
- Уладзімір Канстанцінавіч Слабін, беларускі вучоны-біёлаг
- Лера Сом, беларуская паэтэса
- Мікалай Іванавіч Таранда, беларускі мастак
- Барыс Якаўлевіч Хесін, беларускі мастак
- Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова, беларускі мастак
- Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо, беларускі акварэліст, графік
- Пётр Пятровіч Шарыпа, беларускі мастак
- Павел Пятровіч Шастакоў, беларускі паэт, журналіст
- Аляксандр Сяргеевіч Шыёнак, беларускі мастак
- Віктар Аляксандравіч Шылко, беларускі мастак
- Алена Ярмаловіч, паэтэса
Вывучэнне польскай мовы
правіцьУ 1990-х гадах студэнты факультэтаў беларускай філалогіі і гісторыі, а таксама рускай філалогіі мелі магчымасць вывучаць польскую мову ў факультатыўных групах. Дзякуючы патрымцы Польскага інстытута ў Мінску, універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Універсітэтам у Беластоку[4].
Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў
правіцьВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэту «Салідарнасць», Аркадзь Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў 2-х студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[5][6].
Зноскі
- ↑ https://vsu.by/universitet/ob-universitete/19-istoricheskij-ocherk.html
- ↑ https://vsu.by/persons/1048-14
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
- ↑ Oświata…. — С. 343.
- ↑ Białoruski system... — С. 44.
- ↑ РУСЕЦКІ А. ЎЛ. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 278. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
- пад рэд. др Дар'юша Залеўскага, Марка Буцька, Міхала Куркевіча і Томаша Пісулі. Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary. Raport z realizacji projektu „Centrum dokumentacji i pomocy ofiarom represji politycznych na Białorusi”. — Варшава: Фонд Свабода і Дэмакратыя, снежань 2007. — С. 72. Архівавана 4 верасня 2011. (польск.)
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)
Спасылкі
правіцьВіцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (бел.)