Адкрыць галоўнае меню
Віцебскі заалагічны парк
Знаходзіцца вуліца Я. Купалы, 17, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь
Жывёл 231
Відаў 71

Віцебскі заалагічны парк — заапарк у Віцебску Віцебскай вобласці Беларусі.

Заалагічны парк быў заснаваны 30 сакавіка 1992 года на базе тэатра звяроў. Першапачаткова звяры размяшчаліся на заднім двары будынка па вуліцы Камісара Крылова, 7, дзе цяпер размешчана Віцебская духоўная семінарыя. У наш час заапарк знаходзіцца ў самым цэнтры горада, па адрасе вуліца Я. Купалы, 17. Частка жывёл (пераважна цеплалюбных), а таксама рэптыліі знаходзяцца ў самым будынку, астатнія — у спецыяльных павільёнах і ў адкрытых вальерах. У наш час працягваецца праца па пашырэнні экспазіцыі заапарка для наступнага перамяшчэння ў мікрараён Білева[1], дзе будаўніцтва новага заапарка ў лесапарку пачалося ў 2010 годзе. Плошча старога заапарка складае 1,3 га, новы будзе займаць плошчу 87 га. Першыя жывёлы перавезены ў новы заапарк ў 2012 годзе[2].

У заапарку ўтрымліваецца 71 від жывёл, з іх 30 відаў сысуноў, 24 віды птушак, 11 відаў рэптылій і рыб. 6 відаў жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Агульная колькасць жывёл — 231 асобіна[1].

ПаўзуныПравіць

ПтушкіПравіць

СысуныПравіць

Сярод сысуноў двухгорбы вярблюд (Camelus bactrianus), канадскі воўк (Canis lupus pambasileus), таўстахвосты галага (Otolemur crassicaudatus), , гуанака (Lama guanicoe), індыйскі дзікабраз (Hystrix indica), кенгуру Бенета (Dendrolagus bennettianus), камерунская каза, еўрапейская казуля (Capreolus capreolus), дэкаратыўны трус, нільскі крылан (Rousettus aegyptiacus), Лама (Lama glama), Леў (Panthera leo), конь-пінта[en], яванская макака (Macaca fascicularis), паласаты мангуст (Mungos mungo), зялёная малпа (Cercopithecus sabaeus), карлікавая свойская свіння, нільгау (Boselaphus tragocamelus), звычайная насуха (Nasua nasua), нутрыя (Myocastor coypus), камерунская авечка (Ovis ammon aries), марская свінка (Cavia porcellus), байбак (Marmota bobak), чорны тхор (Mustela putorius), шыншыла (Chinchilla lanigera), ягуар (Panthera onca)[6].

Да фаўны Беларусі належаць вавёрка звычайная, воўк, вожык звычайны, заяц-русак, зубр, дзік, каза свойская, казуля еўрапейская, лісіца звычайная, лось, конь свойскі, мядзведзь буры, нутрыя, сабака янотападобны, алень высакародны, асёл свойскі, рысь, тхор чорны[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць