Віцебскі музей прыватных калекцый
Віцебскі музей прыватных калекцый — музей Віцебска. Да 2012 года знаходзіўся па адрасу 1-ая вуліца Даватара, дом 26. Цяпер — вуліца Фрунзэ, 13 і мае назву Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання. Створаны 9 верасня 1992 года паводле загада ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама на аснове збору матэрыялаў віцебскага калекцыянера І. Д. Галькевіча (1895—1976), перададзенага Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею. Працуе як філіял абласнога краязнаўчага музея.
Віцебскі музей прыватных калекцый | |
---|---|
Заснаваны | 1992 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Фрунзэ 13 |
Адкрыты | 10:00 — 18:00, штодзённа, акрамя аўторка. |
ratusha-vit.by/uslugi/cv… |
Апісанне
правіцьПлошча экспазіцыі 104 м². Фонды музея неаднаразова папаўняліся падарункамі іншых калекцыянераў. Яны налічваюць больш за 7 тыс. адз. захоўвання (калекцыі баністыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, скульптуры). Экспануюцца калекцыі манет, якімі карысталіся на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, расійскіх медалёў 18 — пачатку 20 ст., памятных медалёў СССР і БССР, памятных медалёў і ўзнагарод СССР.
Музей арганізоўвае выстаўкі з фондаў дзяржаўных музеяў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, сустрэчы з калекцыянерамі.
Літаратура
правіць- Музей прыватных калекцый // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 647.
Спасылкі
правіць- http://ratusha-vit.by/uslugi/cvetnye-pvh-profilya Архівавана 17 кастрычніка 2017.