Віцебскі павет (Расійская імперыя)

павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі

Ві́цебскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў і БССР, існавала ў 1772-1924. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе Віцебскай губерні. Цэнтр - горад Віцебск.

Віцебскі павет
Краіна Расійская Імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр горад Віцебск| Віцебск
Дата ўтварэння 1772
Насельніцтва 177 4 тыс, (1 897)
Плошча 3,3 тыс. км² км²
Віцебскі павет на карце

ГісторыяПравіць

Віцебскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. - да Віцебскай.

У сакавіку 1924 г. у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў прамое падпарадкаванне Беларускай ССР і ў ліпені таго ж года скасаваны.

НасельніцтваПравіць

Па дадзеных перапісу 1897 ў павеце пражывала 177,4 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 51,1%; яўрэяў - 22,3%; рускіх - 20,1%; палякаў - 3,2%; латышоў - 2,2%. У павятовым горадзе Віцебску пражывала 65 871 чал., у заштатным Суражы - 2 731 чал.

Адміністрацыйны падзелПравіць

У 1866 г. павет падзяляўся на 15 валасцей [2]:

  • Бабініцкая
  • Веляшковіцкая
  • Вымнянская
  • Вярхоўская
  • Жарэбыцкая
  • Каралёўская
  • Курынская
  • Лескавіцкая
  • Лосвідская
  • Мішкаўская
  • Старасельская
  • Сялюцкая
  • Храпавіцкая
  • Шчэрбінская
  • Янавіцкая

СпасылкіПравіць

Зноскі