Віцебскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая ў горадзе Віцебску. Адкрыта 30 чэрвеня 1898 года. Першая ў Беларусі трамвайная сістэма, адзінай у БССР заставалася да 1929 года, пакуль не была адкрыта сістэма трамвая ў Мінску.

Віцебскі трамвай
Aksm-62103.jpg
Трамвайная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Віцебск
Тып сістэмы пасажырская
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1898 года
Колькасць маршрутаў 9[1]
Даўжыня кантактнай сеткі 75 км[1]
Агульная даўжыня маршрутаў 212,7 км[1]
Колькасць трамвайных паркаў 1
Колькасць вагонаў 95
у т.л. 13 службовых[2]
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў КТМ-5

КТМ-8
АКСМ-60102
АКСМ-62103
Шырыня каляіны 1524 мм
да 1933 — 1000 мм[3]
Тып сілкавання электрычнае
ад паветранай кантактнай сеткі
Напружанне кантактнай сеткі 600 В
Рэгламентаваная вышыня падвешвання кантактнай сеткі 5,5м
Працягласць самага доўгага маршруту № 1 (27,4 км)[1]
Кампанія-перавозчык УКТП «Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне»
Сайт кампаніі http://vttu.by
Віцебскі трамвай на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Дарэвалюцыйны перыядПравіць

 
Стары трамвай

Дагавор паміж Віцебскай гарадской управай і французскім грамадзянінам Фернанам Гільёнам пра пабудову ў Віцебску электрычнай чыгункі — трамвая быў заключаны 4 лютага 1896 г. Дагавор прадугледжваў перадачу канцэсіі на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая ў Віцебску Гільёну на тэрмін 40 гадоў. Гільён абавязаўся на ўласны кошт і рызыку пабудаваць электрычную чыгунку разам з усім належным да яе і рухомым саставам, у т.л. электрастанцыю магутнасцю 425 кВт.

Электрастанцыя ўведзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1897 г., энергія на ёй выпрацоўвалася трубчастымі паравымі катламі сістэмы «Бабкокс і Вілкокс», паліва да катлоў — нафта і дровы. Тры паравыя машыны «Кампаўнд» (у два цыліндры кожная) перадавалі энергію тром дынама-машынам пастаяннага току сістэмы «Шукерт» напружаннем 500—600 В. Электрастанцыя, апроч сілкавання трамвая, асвятляла губернатарскі палац, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, суд, гасцініцу, лазарэт і тэатр. Пасля рэвалюцыі, у пач. Электрастанцыя працавала да запуску Беларускай ДРЭС — першай электрастанцыі, пабудаванай паводле плану ГОЭЛРО, т.б. да 1931 г. — года ўтварэння Беларускай энергасістэмы.

У маі 1898 г. віцебскі трамвай быў уведзены ў эксплуатацыю — на год раней чым у Маскве і на 9 год раней чым у Санкт-Пецярбургу. Адлегласць паміж рэйкамі тыпу «Фенікс» складала 3,3 футы. Рэйкі злучаліся металічнымі папярэчынамі, замацаванымі нітамі, і клаліся на друз і пясок без шпалаў. Зварот току ажыццяўляўся праз рэйкі, для гэтага яны злучаліся меднымі стрыжнямі. Апроч таго, была зробленая адмысловая каналізацыя зваротнага току, якая складалася са старых рэек, пакладзеных на некаторай глыбіні пад брукам, што стварала ўмовы для адводу зваротнага току ад перакрыжавання двух ліній на Саборнай плошчы да адмоўнага полюсу электрычных генератараў. Тралейны дрот сячэннем 84 мм быў падвешаны на ізалятарах праз кожныя 16 сажняў. Уся лінія падзялялася на ўчасткі па 230 сажняў. Кожны ўчастак сілкаваўся ад электрастанцыі асобна. Віцебскі трамвай даваў сваім акцыянерам па 20 тыс. франкаў прыбытку штогод.

Рух па цяперашняй вуліцы Леніна быў адкрыты 30 чэрвеня 1898 года. Спачатку, з-за недастатковай шырыні Чырвонага моста лінія падзялалася на дзве часткі — па вуліцы Гогалеўскай (сёння — частка вуліцы Леніна ад сучаснай плошчы Перамогі да плошчы Свабоды) і вуліцы Смаленскай (ад плошчы Свабоды да плошчы Леніна). У лістападзе 1898 года лінія злучылася пабудаваным для трамвая драўляным мостам праз Віцьбу побач з Чырвоным мостам[4]. Трамвай ішоў да Акопнай плошчы па Багадзельнай вуліцы. Лінія была першапачаткова двухпутнай, на сучаснай плошчы Леніна пуць дзяліўся на дзве часткі, агінаючы пятлёй Смаленскі рынак[5].

Яшчэ адна лінія цягнулася па Замкавай і Пушкінскай вуліцах, да Дзвінскага моста і далей па вуліцы Вакзальнай[6].

Акрамя ліній па сучасных вуліцах Леніна, Замкавай і Кірава, быў уведзены яшчэ адзін трамвайны маршрут — па Задуноўскай вуліцы (цяпер — праспект Фрунзэ), ад плошчы Свабоды да трамвайнага парку. Лінія не карысталася папулярнасцю ў гараджан, таму ў 1918 году пасажырскі рух на гэтай лініі быў спынены, а пуць выкарыстоўваўся толькі для выезду і вяртання вагонаў у дэпо[7].

1920-я—30-я гадыПравіць

1940-я—80-я гадыПравіць

Пасля Вялікай Айчыннай вайны трамвайны рух адноўлены ў 1947 годзе[8]. 5 кастрычніка 1947 года быў адноўлены рух па маршруце «Смаленскі рынак — Маркаўшчына» праз плошчу Свабоды і мост Блахіна[4]. У красавіку 1948 года трамвайныя лініі аднавілі ў Задзвінні[6]. Пасажырскі рух на праспекце Фрунзэ быў адноўлены ў 1949 годзе[7].

20 лістапада 1966 адкрыты Музей гісторыі віцебскага трамвая.

СучаснасцьПравіць

 
Карта трамвайнай сістэмы

Агульная працягласць трамвайных ліній (2008) больш за 60 км (9 ліній). Праезд каштуе 55 капеек.

Маршруты Віцебскіх трамваяў (01.12.2018)Правіць

З 1998 года ў Віцебску працуе 9 маршрутаў трамвая. З 2018 года - 5 маршрутаў.

Канцавы прыпынак 1 Маршрут руху Канцавы прыпынак 2
1 вуліца Максіма Горкага вуліца Максіма Горкага — Пралетарская плошча — Новалучоская вуліца — Зеленагурская вуліца — мост Шмырова — праспект Чарняхоўскага — плошча Перамогі — Маскоўскі праспек — Смаленская вуліца — праспект Фрунзэ — праспект Генерала Люднікава — Юбілейны мост — вуліца Гагарына вуліца Гагарына
2 вуліца Максіма Горкага вуліца Максіма Горкага — Пралетарская плошча — вуліца Акадэміка Паўлава — вуліца Герцэна — вуліца Генерала Белабародава — мост Блахінаплошча Перамогі — Маскоўскі праспект — вуліца Петруся Броўкі вуліца Петруся Броўкі
3 вуліца Гагарына вуліца Гагарына — Юбілейны мост — праспект Генерала Люднікава — праспект Фрунзэ —

Смаленская вуліца — Маскоўскі праспект — вуліца Петруся Броўкі

вуліца Петруся Броўкі
4 (часова зачынены) вуліца Цітова вуліца Цітова — Полацкі шляхаправод — вуліца Касманаўтаў — Прывакзальная плошча,

чыгуначны вакзал — вуліца Будзёнага — вуліца Генерала Белабародава — мост Блахінаплошча Перамогі — Маскоўскі праспект — Смаленская вуліца — праспект Фрунзэ

СТАА «Марка»
5 вуліца Гагарына вуліца Гагарына — праспект Генерала Люднікава — праспект Фрунзэ СТАА «Марка»
6 (часова зачынены) вуліца Цітова вуліца Цітова — Полацкі шляхаправод — вуліца Касманаўтаў — Прывакзальная плошча,

чыгуначны вакзал — вуліца Будзёнага — вуліца Акадэміка Паўлава — вуліца Герцэна — вуліца Максіма Горкага

вуліца Максіма Горкага
7 вуліца Максіма Горкага вуліца Максіма Горкага — Пралетарская плошча — вуліца Акадэміка Паўлава —

вуліца Герцэна — вуліца Генерала Белабародава — мост Блахінаплошча Перамогі — Маскоўскі праспект — Смаленская вуліца — праспект Фрунзэ

СТАА «Марка»
8 (часова зачынены) вуліца Цітова вуліца Цітова — Полацкі шляхаправод — вуліца Касманаўтаў — Прывакзальная плошча,

чыгуначны вакзал — вуліца Будзёнага — вуліца Генерала Белабародава — мост Блахінаплошча Перамогі — Маскоўскі праспект — вуліца Петруся Броўкі

вуліца Петруся Броўкі
9 (часова зачынены) вуліца Цітова вуліца Цітова — Полацкі шляхаправод — вуліца Касманаўтаў — Прывакзальная плошча,

чыгуначны вакзал — вуліца Будзёнага — вуліца Генерала Белабародава — мост Блахінаплошча Перамогі — праспект Чарняхоўскага — мост Шмырова — Зеленагурская вуліца — Новалучоская вуліца — Пралетарская плошча — вуліца Максіма Горкага

вуліца Максіма Горкага

МузейПравіць

Музей створаны ў 1966 годзе. У яго залах прадстаўлены макеты розных мадэляў вагонаў, якія эксплуатаваліся ў Віцебску, дакументы і фатаграфіі розных этапаў развіцця транспарту ў Віцебску. У музеі захоўваюцца праязныя квіткі розных гадоў, касавыя апараты, элементы экіпіроўкі важатых і кандуктараў розных гадоў. На стэндах размешчаны схемы ліній трамвая ва ўсе перыяды працы. Ёсць у музеі і экспазіцыя, прысвечаная тралейбуснаму руху ў Віцебску.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 УКТП ВТТУ 'Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне' - main. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2017. Праверана 18 красавіка 2013.
  2. Спіс мадэляў - Віцебск, трамвай — СТТС. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2017. Праверана 18 красавіка 2013.
  3. Гарэлектратранс // Віцебск (трамвай). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2017. Праверана 21 красавіка 2013.
  4. 4,0 4,1 Как ходил трамвай на улице Ленина в Витебске и как город лишился старейшего маршрута (руск.) . «Витебский курьер n» (20 мая 2020). Праверана 12 чэрвеня 2020.
  5. Как в Витебске трамвай ходил по улице Горовца и Смоленской площади (руск.) . «Витебский курьер n» (12 чэрвеня 2020). Праверана 12 чэрвеня 2020.
  6. 6,0 6,1 Как трамвай шел от площади Свободы к вокзалу. Фантастические маршруты Витебска (руск.) . «Витебский курьер n» (27 мая 2020). Праверана 12 чэрвеня 2020.
  7. 7,0 7,1 Как появился трамвай на проспекте Фрунзе в Витебске. Самый аварийный маршрут города (руск.) . «Витебский курьер n» (5 чэрвеня 2020). Праверана 12 чэрвеня 2020.
  8. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

ЛітаратураПравіць

  • Віцебскі трамвай // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4. - С. 232.

СпасылкіПравіць