Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску. Размешчаны ў будынку (арх. А. Данілава) па адрасе вуліцы Ільінскага, 45[1].

Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
Iĺinskaha Street 45, Viciebsk (02).jpg
Дата заснавання 12 лістапада 1945
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Дырэктар Сяргей Андрэевіч Шыбека
Размяшчэнне
Адрас г. Віцебск, пр. Чарняхоўскага, 14
vfbsac.by(руск.) (бел.) (англ.) (кіт.) 

ГісторыяПравіць

12 лістапада 1945 года загадам № 480 народнага камісарыята сувязі СССР утвораны Беларускі электратэхнікум сувязі ў г. Пінску. Першымі навучэнцамі былі дэмабілізаваныя воіны Савецкай Арміі, вязні фашысцкіх лагераў, моладзь, якая вырасла ва ўмовах вайны. Першымі выкладчыкамі былі франтавікі-сувязісты.

У 1957 годзе Загадам ад 13 мая Беларускі электратэхнікум сувязі пераведзены ў г. Віцебск[1], дзе былі пабудаваны новы сучасны вучэбны корпус, інтэрнат на 400 месцаў, сталовая, спортзала. Фарміраваннем калектыву па-ранейшаму займалася С. І. Сізова. У 1959 годзе ў тэхнікуме было створана завочнае аддзяленне.

У 1970 годзе БЭТС узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў сувязі.

З 1965 па 1978 гадах тэхнікум займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па спецыяльнасцях: радыёсувязь і радыёвяшчанне, раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя, аўтаматычная электрычная сувязь, лінейна-кабельныя збудаванні сувязі, паштовая сувязь.

У 1986/87 навучальным годзе спецыяльнасці: аўтаматычная электрычная сувязь (АЭС), шматканальная электрычная сувязь (ШЭС), раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя (РЭС), лінейна-кабельныя збудаванні сувязі (ЛКЗС), паштовая сувязь (ПШ). Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы, якія скончылі 8 (на спецыяльнасці РЭС, ЛКЗС) і 10 (на спецыяльнасці АЭС, МЭС, ЛКЗС) класаў. За час з 1945 па 1987 падрыхтавана больш 14 тыс. спецыялістаў[1].

У 1991 годзе Беларускі электратэхнікум сувязі быў перайменаваны ў Віцебскі электратэхнікум сувязі (ВЭТС).

У 1993 годзе тэхнікум сувязі быў рэарганізаваны ў Вышэйшы каледж сувязі. А ў верасні гэтага ж года навучальная ўстанова становіцца Віцебскім філіялам Вышэйшага каледжа сувязі.

Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі з 28 чэрвеня 2001 года быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».

9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» перайменаваны ў «Віцебскі філіял УА „Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі“» і з’яўляецца адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

НазвыПравіць

  • Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» (2015)
  • Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» (2001)
  • Віцебскі філіял УА «Вышэйшы каледж сувязі» (1993)
  • Віцебскі электратэхнікум сувязі (1991)
  • Беларускі электратэхнікум сувязі (1945)

СтруктураПравіць

Філіял уключае 9 філіялаў кафедраў, 21 лабараторыю, 14 кабінетаў, 10 навучальных цэнтраў, 1 вучэбна-вытворчую майстэрню, актавую залу, бібліятэку, спартыўную і гімнастычную залы, стадыён, буфет, інтэрнат, медыцынскі пункт, пакой для адпачынку пры інтэрнаце і інш.

СпецыяльнасціПравіць

  • Тэлекамунікацыйныя сістэмы
  • Паштовая сувязь
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

Навучанне: дзённае і завочнае.

ДырэктарыПравіць

  • Соф’я Іванаўна Сізова (1945—1965)
  • Іван Мікалаевіч Цыклінскі (1978—1990)
  • Васілій Мікалаевіч Логвін (1990—1999)
  • Віктар Іванавіч Карлаў (1999—2017)
  • Сяргей Андрэевіч Шыбека (з 2017)

Выбітныя выкладчыкі і выпускнікіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Электротехникум связи // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць