Віцімскае пласкагор’е

Віці́мскае пласкагор’е[1] (руск.: Витимское плоскогорье) — пласкагор’е ў басейне верхняга цячэння ракі Віцім, галоўным чынам у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі.

Віцімскае пласкагор’е
рус. Витимское плоскогорье
54°00′ пн. ш. 113°30′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБурація
Вышэйшая кропка1846 м 
Віцімскае пласкагор’е (Расія)
Віцімскае пласкагор’е
Віцімскае пласкагор’е (Бурація)
Віцімскае пласкагор’е

Шырокія невысокія ўвалы (вышыня ад 1200 да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі; на паўднёвым захадзе — базальты. Ёсць больш за 15 конусаў старажытных Вулканаў. Распаўсюджаныя шматгадовыя мёрзлыя горныя пароды. Міжрэччы пакрытыя лістоўнічнай тайгой, у паніжэннях — зараснікі хмызняковых бяроз, лугі і балоты. На пласкагор’і маюцца азёры (у т.л. салёныя) і мінеральныя крыніцы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць