В’етнамская народная армія

В’етнамская народная армія (в’етн.: Quân Đội Nhân Dân Việt Nam) — афіцыйная назва ўзброеных сіл Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.

В’етнамская народная армія
Дата заснавання 22 снежня 1945
Штаб-кватэра Ханой
Занятыя ў войску 482 000 (2014 год)

Гісторыя

правіць

Стварэнне першых атрадаў рэгулярных сіл

правіць

Датай стварэння В’етнамскай народнай арміі (ВНА) лічыцца 22 снежня 1944 года. У гэты дзень быў створаны першы атрад рэгулярных сіл, якім камандаваў Во Нгуен Зіяп. На момант фарміравання атрад налічваў 34 байца, на ўзбраенні якіх меліся: 1 ручны кулямёт, 17 вінтовак, 2 пісталета і 14 крэмневых стрэльбаў. 24 і 25 снежня 1944 года атрад здзейсніў першыя баявыя аперацыі: былі атакаваны і захоплены дзве пазіцыі французскіх каланіяльных войскаў — пост у Нангане (правінцыя Каабанг) і пост у Файкхат (правінцыя Бакан)[1]. У далейшым, Во Нгуен Зіяп стаў першым галоўнакамандуючым ВНА.

У красавіку 1945 года колькасць атрадаў В’етміня (ваенна-палітычная арганізацыя, створаная Хо Шы Мінам для барацьбы за незалежнасць В’етнама ад Францыі і Японіі) дасягнула 1 тысячы байцоў, у гэты час было створана Галоўнае ваеннае камандаванне і адкрыты першыя школы для падрыхтоўкі камандных кадраў[2].

15 мая 1945 года ў выніку аб’яднання атрадаў «Выратавання Радзімы» і Атрадаў Вызвалення была створана «Армія вызвалення В’етнама»[3][4].

У Першай Індакітайскай вайне (1946—1954)

правіць

У ходзе Першай Індакітайскай вайны сілы Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам былі поўнасцю перааснашчаны дзякуючы падтрымцы Кітая і атрымалі значны баявы вопыт.

7 студзеня 1947 года быў сфармаваны 102-і пяхотны полк — першы полк рэгулярных сіл, які меў вайсковую структуру.

4 лістапада 1949 года в’етнамскія ўзброеныя сілы атрымалі новую назву — В’етнамская народная армія. Быў усталяваны прызыўны прынцып камплектавання арміі[5].

Да канца 1949 года сілы В’етміня налічвалі каля 40 тыс.байцоў (у тым ліку дзве пяхотныя дывізіі і некалькі асобных палкоў рэгулярных сіл, арганізаваных па вайсковым прынцыпу)[6].

У 1951 годзе было створана першае артылерыйскае падраздзяленне ВНА — 351-ы артылерыйскі дывізіён.

Пасля завяршэння вайны з Францыяй у 1954 годзе ВНА працягвала развівацца.

7 мая 1955 года былі створаны ваенна-марскія сілы.

3 сакавіка 1959 года была створана ўзброеная народная міліцыя (на аснове якой у далейшым былі створаны памежныя войскі)[7]. Таксама, у 1959 годзе была сфарміравана першая танкавая часць — 202-і танкавы полк, укамплектаваны танкамі Т-34-85[8].

У 1963 годзе былі створаны ваенна-паветраныя сілы.

У Другой Індакітайскай вайне (1957—1975)

правіць
 
Салдаты ВНА часоў В’етнамскай вайны.

Сур’ёзным выпрабаваннем для войска стала Другая Індакітайская вайна, падчас якой падраздзяленні ВНА ўдзельнічалі ў поўнамаштабных баявых дзеяннях на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама, Лаоса і Камбоджы, а таксама забяспечвалі супрацьпаветраную абарону Паўночнага В’етнама. У амерыканскіх крыніцах, прысвечаных гэтаму перыяду, яна згадваецца як PAVN (People's Army of Viet Nam, Народная армія В'етнама) або NVA (North Vietnam's Army, паўночнав’етнамская армія). У 1975 годзе вайна завяршылася ўзяццем Сайгона.

Пасля перамогі, на ўзбраенне В’етнамскай Народнай арміі паступілі трафейныя ўзбраенне і ваенная тэхніка амерыканскай вытворчасці, якія раней знаходзіліся на ўзбраенні паўднёвав’етнамскай арміі.

У Трэцяй Індакітайскай вайны (1975—1990)

правіць

У другой палове 1970-х гадоў ВНА адлюстроўвала памежныя вылазкі камбаджыйскіх «чырвоных кхмераў». З 1979 па 1989 год акупавала Камбоджу, а таксама знаходзілася на тэрыторыі Лаоса. У 1979 годзе прымала ўдзел у адбіцці агрэсіі Кітая, следствам якой з’явіліся таксама Кітайска-в’етнамскія ўзброеныя сутыкненні (1979—1990).

Сучасны стан

правіць

Структура

правіць

Усе падраздзяленні ВНА знаходзяцца ў адной з трох груп: асноўныя сілы (Chủ lực), мясцовыя сілы (Địa phương), сілы народнай абароны (Dân quân-Tự vệ). Кожная з гэтых груп мае свой рэзерв.

У складзе ВНА існуюць наступныя віды войскаў:

Падраздзяленні ВНА часта прыцягваюцца да сельскагаспадарчых работ і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Структура сухапутных сіл В’етнама
Назва Размяшчэнне Склад
1-я ваенная акруга паўночны ўсход дзве пяхотныя дывізіі
2-я ваенная акруга паўночны захад дзве пяхотныя дывізіі, пяхотны полк, танкавы полк, брыгада СПА, інжынерная брыгада, пяць часцей абароны прамысловых аб’ектаў
3-я ваенная акруга поўнач дзве пяхотныя дывізіі, два танкавых палка, два пяхотных палка, артылерыйская брыгада, брыгада СПА, брыгада абароны прамысловых аб’ектаў
4-я ваеннае акруга поўнач тры пяхотныя дывізіі, брыгада абароны прамысловых аб’ектаў, брыгада СПА, інжынерная брыгада, танкавы полк
Камандаванне абароны сталіцы цэнтр пяхотная дывізія, артылерыйскі полк, бранятанкавы батальён
5-я ваенная акруга цэнтр тры пяхотныя дывізіі, артылерыйскі полк, інжынерная брыгада
7-я ваенная акруга поўдзень чатыры пяхотныя дывізіі
9-я ваенная акруга поўдзень чатыры пяхотныя дывізіі, інжынерная брыгада, артылерыйская брыгада
Асобныя часці
1-ы корпус поўнач чатыры пяхотныя дывізіі, дывізія СПА, танкавая брыгада, артылерыйская брыгада, інжынерная брыгада
2-і корпус на тэрыторыі 1-й ваеннай акругі тры пяхотныя дывізіі, дывізія СПА, танкавая брыгада, артылерыйская брыгада, інжынерная брыгада
3-і корпус на тэрыторыі 5-й ваеннай акругі тры пяхотныя дывізіі, танкавы полк, артылерыйскі полк, полк ССА, інжынерны полк
4-ы корпус на тэрыторыі 7-й ваеннай акругі тры пяхотныя дывізіі, полк СПА, артылерыйскі полк, інжынерны полк, полк ССА

Тэхніка і ўзбраенне

правіць

У цяперашні час В’етнамская народная армія мае ў асноўным зброю савецкай і кітайскай вытворчасці. Удзельная доля савецкага ўзбраення ўзрасла ў канцы 1970-х гадоў у сувязі з астуджэннем в’етнамска-кітайскіх адносін.

Сістэма званняў

правіць

У В’етнамскай народнай арміі існуюць наступныя воінскія званні:

Катэгорыя Званне Наземные войскі
Lục quân
ВПС
Không quân
ВМС
Hải quân
Пагранвойскі
Bộ đội Biên phòng
Берагавая ахова
Cảnh sát biển
Афіцэры
Sĩ quan
Генерал арміі
Đại tướng
Генерал-палкоўнік
Thượng tướng

(Адмірал
Đô đốc)
Генерал-лейтэнант
Trung tướng

(Віцэ-адмірал
Phó Đô đốc)
Генерал-маёр
Thiếu tướng

(Контр-адмірал
Chuẩn Đô đốc)
Старшы палкоўнік
Đại tá
Палкоўнік
Thượng tá
Падпалкоўнік
Trung tá
Маёр
Thiếu tá
Капітан
Đại úy
Старшы лейтэнант
Thượng úy
Лейтэнант
Trung úy
Малодшы лейтэнант
Thiếu úy
Курсанты (слухачы)
Học viên
Курсант (слухач)
Học viên
Сяржанты
Hạ sĩ quan
Старшы сяржант
Thượng sĩ
Сяржант
Trung sĩ
Малодшы сяржант
Hạ sĩ
Салдаты
Chiến sĩ
Радавы першага класа
Binh nhất
Радавы другога класа
Binh nhì

Друкаваныя выданні

правіць

Друкаванымі выданнямі В’етнамскай народнай арміі з’яўляюцца:

  • газета «Народная армія» («Quân đội nhân dân») [9];
  • часопіс «Агульнанародная нацыянальная абарона» («Quốc phòng toàn dân»)«Quốc phòng toàn dân»)[10].

Зноскі

  1. История Второй Мировой войны 1939—1945 (в 12 томах) / редколл., гл. ред. А. А. Гречко. том 9. М., Воениздат, 1978. стр.327
  2. История Второй Мировой войны 1939—1945 (в 12 томах) / редколл., гл. ред. А. А. Гречко. том 11. М., Воениздат, 1980. стр.109-114
  3. История Вьетнама, середина XIX - середина XX в. (пер. с вьетнам. И.Д. Бакшт и В.И. Мещерякова). М., "Наука", 1991. стр.321
  4. Early Days: The Development of the Viet Minh Military Machine
  5. Е. П. Глазунов, М. П. Исаев. Страны Индокитая: путь борьбы и победы. М., «Мысль», 1984. стр.20
  6. Вьетнам // Советская военная энциклопедия. / ред. Н. В. Огарков. том 5. М., Воениздат, 1978. стр.544-545
  7. Л. Милованов. Бойцы революции // журнал "Пограничник", № 3, 1986. стр.57-59
  8. М.Б. Барятинский. Т-34. Лучший танк Второй мировой. М., Коллекция - Яуза, ЭКСМО, 2007. стр.122
  9. Афіцыйны сайт газеты
  10. Tạp chí Quốc phòng toàn dân(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2018. Праверана 27 студзеня 2021.

Літаратура

правіць
  • The Years of Fighting and Building of the Vietnamese People's Army. Ha-noi, 1951.
  • Nguyen Cong Luan. The NVA: A New Look. // Infantry. — March-April 1975. — Vol. 65 — No. 2.
  • Придыбайло А. Вьетнамская Народная армия. — М., 1974.
  • Марков М., Корин А. Вооружённые силы Вьетнама // Зарубежное военное обозрение. — 1994. — № 3. — С. 8-13.