В’етнамізацыя (англ.: Vietnamization) — назва палітыкі адміністрацыі Ніксана ў дачыненні вайны ў В’етнаме, сфармуляванай у 1969 годзе.

Дактрына правіць

Дактрына «в’етнамізацыі» была вылучана міністрам абароны ЗША Мелвінам Лэйрдам вясной 1969 года пасля яго візіту ў Паўднёвы В’етнам. Яна стала адказам на пошукі адміністрацыяй Ніксана новай канцэпцыі амерыканскай палітыкі ў дачыненні да В’етнамскай вайны. Ніксан перамог на прэзідэнцкіх выбарах 1968 года пад лозунгам «ганаровага міру» ў В’етнаме. Да гэтага моманту вайна была вельмі непапулярнай у амерыканскім грамадстве; для стрымлівання грамадскай незадаволенасці Ніксану патрабавалася перш за ўсё паменшыць людскія страты Узброеных сіл ЗША ў гэтай краіне.

Канчаткова дактрына «в’етнамізацыі» была сфармулявана падчас сустрэчы Ніксана з паўднёвав’етнамскім прэзідэнтам Нгуен Ван Цхьеу на востраве Мідуэй (8 чэрвеня 1969 года). Яна прадугледжвала колькаснае (стварэнне новых падраздзяленняў, дадатковыя пастаўкі ваеннай тэхнікі) і якаснае (паляпшэнне падрыхтоўкі салдат, пераўзбраенне сучаснай зброяй і тэхнікай) развіццё арміі Паўднёвага В’етнама з тым, каб яна паступова здабыла магчымасць самастойна весці вайну супраць камуністычных сіл. Адначасова было абвешчана аб пачатку паступовага вываду амерыканскіх войскаў з краіны, разлічанага на некалькі гадоў. Далейшае развіццё «в’етнамізацыі» было сфармулявана Ніксанам на востраве Гуам 25 ліпеня і атрымала назву Гуамская дактрына або дактрына Ніксана. Згодна з ёй, ЗША гарантавалі сваім саюзнікам значную эканамічную і ваенную дапамогу ў выпадку неабходнасці адлюстравання камуністычнай агрэсіі, аднак адмаўляліся ад удзела ўласнага вайсковага кантынгенту.

Вынікі правіць

Характэрна, што паўднёвав’етнамскае кіраўніцтва ніколі не ўжывала тэрмін «в’етнамізацыя», лічачы, што ён стварае ілжывае ўражанне, быццам бы да 1969 года вайна вялася выключна сіламі ЗША без якога-небудзь удзелу Паўднёвага В’етнама. У цэлым дактрына мела пэўны станоўчы вынік, што было прадэманстравана поспехамі паўднёвав’етнамскай арміі падчас Велікоднага наступлення 1972 года. Аднак істотным яе недахопам было тое, што амерыканскае кіраўніцтва ставілася да яе ў першую чаргу як да падставы для згортвання свайго ўдзелу ў вайне, а не як да сродку павелічэння эфектыўнасці паўднёвав’етнамскай арміі. Падзеі вясновага наступлення 1975 года паказалі, што рэжым Паўднёвага В’етнама на той момант быў няздольны супрацьстаяць ворагу ў поўнай ізаляцыі ад ЗША, што і абумовіла яго паразу.

Сучаснае выкарыстанне тэрміна правіць

У сучаснай палітычнай мове тэрмін «в’етнамізацыя» звычайна азначае палітыку, накіраваную на перанясенне асноўнай адказнасці за вядзенне баявых дзеянняў з замежных узброеных сіл на мясцовыя[1]. З’явіліся і падобныя тэрміны (напрыклад, «Чачэнізацыя»)[2].

Часам тэрмін «в’етнамізацыя» ў адносінах да якога-небудзь ваеннага канфлікту памылкова выкарыстоўваецца ў сэнсе «ператварэння ў другі В’етнам»[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946—1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

Спасылкі правіць